Эканоміка11

У Шклове дабудуюць «замарожаную» лядовую арэну

Лядовую арэну ў Шклове плануецца ўвесці ў строй у 2016 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

Гэты аб'ект сёння знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. У цяперашні час вядзецца мантаж самой лядовай пляцоўкі, завяршаецца электрыфікацыя аб'екта і працягваюцца ўнутраныя працы. Ужо аб'яўлены тэндар на закупку неабходнага абсталявання. Вызначаныя крыніцы фінансавання для завяршэння неабходных прац, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі. «Мы паставілі перад будаўнікамі задачу паскорыць работы, каб увесці ў строй гэты аб'ект раней, чым запланавана», — сказаў Даманеўскі.

Будаўніцтва лядовай арэны было пачата ў 2010 годзе, затым прыпынена. У 2015 годзе будаўніцтва аднавілі. Ім займаецца Круглянская ПМК-266. Лядовая арэна ў Шклове разлічаная на 315 месцаў. Гэта будзе шматфункцыянальны будынак, дзе плануецца праводзіць не толькі спартовыя спаборніцтвы і трэніроўкі мясцовага хакейнага клуба, але і ўсе асноўныя гарадскія культурна-масавыя мерапрыемствы. У самім будынку акрамя лядовай пляцоўкі размесцяцца сауна і міні-басейн, а таксама аб'екты спадарожнай інфраструктуры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць