Каханне і сэкс99

10 парадаў мінчанкам з газеты «Мінскі лісток» 1890 года

  1. Асцерагайся першай спрэчкі з мужам, але калі яна настала, змагайся да канца: твая перамога ёсць справай вялікай важнасці.
  2. Не забывай, што ты выйшла замуж за чалавека, а не за бога — хай не страшаць цябе яго недахопы.
  3. Не надакучай яму вечна пра грошы, але старайся, каб выдадзеная табе на тыдзень сума была дастатковай.
  4. Калі твой муж раптам аказаўся бессардэчны, памятай, што ён несумненна мае страўнік; учыніш разумна, дамагаючыся яго любові з дапамогай смачна прыгатаваных страў.
  5. Дазваляй час ад часу, але не часта, каб апошняе слова заставалася за мужам: яго гэта суцешыць, а табе не пашкодзіць.
  6. Чытай, акрамя аб’яў пра будучыя шлюбы і некралогаў, рэшту газеты, і будзь знаёмая з усім, што вакол цябе робіцца — у гэтым выпадку твой муж знойдзе забаўку і дома ды не пойдзе ў шынок.
  7. Заўжды будзь ветлівая з ім, нават і ў спрэчцы. Памятай, што калі ён быў тваім жаніхом, ты падлашчвалася да яго, не глядзі ж на яго звысоку.
  8.  Дазваляй, каб і ён ведаў часам больш за цябе: гэта задаволіць яго сябелюбства, а табе прынясе тую выгаду, што ты будзеш лічыцца бясхібнай.
  9.  Будзь сябрам мужа, калі ён разумны; калі ён не акажацца такім, старайся ўзняць яго да ўзроўню свайго сябра: падымі яго, не апускаючыся да яго сама.
  10. Паважай родных твайго мужа, асабліва яго маці: яна любіла яго значна раней за цябе.

«Мінскі лісток» за 29 мая 1890 г., №43, с. 4

Каментары9

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць