Улада1414

Пуцін дазволіў браць крэдыт МВФ? Лукашэнка заявіў пра «адсутнасць недаверу ў пытаннях замежнай палітыкі»

president.gov.by

«Адсутнасць якога-небудзь недастатковага разумення, недаверу ва ўзаемадзеянні нашых краін на міжнароднай арэне як нельга лепш дэманструе беларуска-расійскае адзінства і стратэгічнае партнёрства ў гэты няпросты час», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лютага ў Мінску па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

«Мы абмеркавалі таксама вынікі выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі і намецілі асноўныя рысы і напрамкі нашых дзеянняў да 2017 года ў сферы гэтай жа знешняй палітыкі, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба Крамля. — Мы надалі ўвагу пытанням міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Больш за тое, мы выпрацавалі выразны план дзеянняў нашай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Яны адпавядаюць сучасным стандартам».

На думку беларускага кіраўніка, пасяджэнне ВДС у чарговы раз пацвердзіла «выключную значнасць» саюзнага парадку дня. «Час, гісторыя ўсё расстаўляюць на свае месцы, і мы яшчэ мацней усведамляем вечную каштоўнасць беларуска-расійскага сяброўства», — сказаў Лукашэнка.

«Галоўным пытаннем» ён назваў вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін за 2015 год. «Так, сапраўды, мы знаходзімся пад уплывам знешніх пагроз нашым эканомікам. Пра прычыны тут няма сэнсу казаць, яны ўсе вядомыя. Але мы прыйшлі да адзінага разумення, што сёння павінны сумесна ў яшчэ больш шчыльнай увязцы надаваць як мага больш увагі пытанням эканомікі і прыкладаць максімум намаганняў для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту, умацавання нашых кааперацыйных сувязяў, фарміравання адзінай прамысловай палітыкі, ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў на адзіным рынку», — заявіў афіцыйны лідар.

Ён зазначыў, што бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2016 год зацверджаны ў памеры больш за 6 млрд. расійскіх рублёў (каля 78 млн даляраў). «Значная частка гэтых сродкаў пойдзе на саюзныя праграмы, на тыя мерапрыемствы, якія для нас з'яўляюцца ключавымі», — паведаміў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік выказаў надзею, што дасягнутыя на вышэйшым узроўні дамоўленасці дазволяць «дынамічна нарошчваць» супрацоўніцтва, а таксама «пераадольваць любыя супярэчнасці і рознагалоссі па-партнёрску, у духу сапраўдных саюзніцкіх адносін, як гэта і належыць у Саюзнай дзяржаве».

У гутарцы з журналістамі па выніках саміту дзяржсакратар СД Рыгор Рапота паведаміў, што пытанне выдзялення Масквой фінансавай дапамогі Мінску на парадку дня не стаяла, але магло абмяркоўвацца ў кулуарах.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць