Пракуратура Бразіліі прад'явіла абвінавачванне былому прэзідэнту краіны Луісу Інасіу Лула да Сілва.
Як сцвярджаюць пракуроры, Лула і яго жонка не задэкларавалі раскошны пентхаус на курорце Гуаруха.
На думку пракуратуры, афіцыйна пентхаус знаходзіцца на балансе будаўнічай фірмы OAS, якая была замяшаная ў буйным карупцыйным скандале з дзяржкампаніяй Petrobras.
Расследаванне па справе Petrobras, вядомае як «Аперацыя Аўтамыйка», ужо прывяло да крымінальных спраў супраць дзясяткаў буйных бізнесменаў і функцыянераў Рабочай партыі па абвінавачваннях у датычнасьці да карупцыйнай схеме на мільярды даляраў.
Рабочая партыя знаходзіцца ва ўладзе ў Бразіліі з 2003 года - спачатку ў асобе Лулы, а пасля - яго пераемніцы Дылмы Русеф.
У рамках чарговых следчых дзеянняў па гэтай справе паліцыя зрабіла 33 ператрусы і 11 затрыманняў у штатах Рыа-дэ-Жанейра, Сан-Паўлу і Баія.
Следчыя мяркуюць, што 70-гадовы Лула атрымаў каля 30 млн рэалаў (8 млн даляраў) у якасці аплаты за свае выступы, а таксама ахвяраванняў у яго дабрачынны фонд Інстытут Лулы.
Каментары