Грамадства3838

Колькі жывуць мужчыны і жанчыны ў краінах свету пасля выхаду на пенсію ІНФАГРАФІКА

Пасля ўчорашняй нарады ў Аляксандра Лукашэнкі стала канчаткова ясна, што пенсійны ўзрост у Беларусі дакладна будзе павялічаны. На сённяшні момант мужчыны афіцыйна сыходзяць у адпачынак у 60 гадоў, а жанчыны – у 55.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Існуе тры варыянт, як жа будзе павялічаны пенсійны век – 65 і 60, 63 і 60, 63 і 58 гадоў для мужчын і жанчын адпаведна.

Праціўнікі павышэння пенсійнага веку часта выкарыстоўваюць аргумент: маўляў, каб павысіць узроставы бар’ер, трэба спачатку, каб у краіне ўзрасла працягласць жыцця. Што вы на немцаў ківаеце, калі тыя жывуць па 85 гадоў, а нашы мужчыны ледзь да 60 дажываюць.

«Наша Ніва» вырашыла зірнуць лічбы, колькі ж у сярэднім жывуць мужчыны і жанчыны па ўсім свеце пасля выхаду на пенсію.

Мы грунтаваліся на звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2013 год, калі глядзелі чаканую працягласць жыцця ў розных краінах.

Варта заўважыць, што ва ўсім свеце жанчыны жывуць даўжэй за мужчын. Толькі ў дзвюх афрыканскіх краінах сярэдні век прадстаўнікоў абодвух палоў роўны – Нігер (па 59 гадоў) і Малі (па 57). Толькі на адзін год у сярэднім жанчыны перажываюць мужчын у Катары (80 і 79) і Кувейце (79 на 78), на два – у Бахрэйне і Брунэі.

А вось у нашым рэгіёне жанчыны жывуць значна даўжэй за мужчын. У Беларусі гэта розніца складае аж 11 гадоў, у Літве і Расіі – 12, у Эстоніі, Украіне і Латвіі – па 10, у Малдове – 9, у Польшчы – 8.

У Заходняй Еўропе гэтая розніца не такая катастрафічная. Звычайна яна складае ад 3 да 6 гадоў.

За апошнія 20 гадоў вырасла сярэдняя працягласць жыцця як беларусаў, гэтак і беларусак. У 1995 годзе мужчына ў нашай краіне пражываў у сярэднім 63 гады, цяпер – 67,8. У жанчын за гэты самы часавы прамежак лічбы выраслі з 74,3 да 78,4.

Сярод еўрапейскіх краін сярэднюю працягласць жыцця, меншую, чым у Беларусі, маюць Азербайджан (выхад на пенсію ў 62 для мужчын і ў 60 для жанчын), Украіна (60 і 57), Арменія (63 гады і для мужчын, і для жанчын), Малдова (62 і 57) і Расія (60 і 55).

Фактычна для ўсёй Еўропы сёння ўжо норма, што мужчыны выходзяць на пенсію ў 65 гадоў, а ў некаторых прынятыя праграмы паступовага павелічэння гэтага ўзросту да 67 (Данія, Харватыя, Францыя, Германія, Галандыя, Польшча). Рэкардсменамі могуць стаць ірландцы, дзе ад 2028 запланаваны выхад на пенсію аж у 68 гадоў.

Беларускія жанчыны абсалютныя рэкардсменкі ў Еўропе па працягласці жыцця на пенсіі – аж 23 гады. Вышэйшыя паказчыкі маюць толькі азіяцкія краіны – Японія, Паўднёвая Карэя і В’етнам. І нават у выпадку павелічэння пенсійнага ўзросту беларускія жанчыны ўсё адно павінны застацца аднымі з лідараў у Еўропе, бо, як было сказана вышэй, у краінах Еўрасаюза таксама ідзе праграма па павелічэнні пенсійнага веку.

Што тычыцца Японіі, то тут узрост можа карэлявацца. Японцы маюць магчымасць сыходзіць на пенсію ад 60 гадоў (як жанчыны, гэтак і мужчыны), але ў такім выпадку штомесячныя выплаты будуць урэзаныя на 25%. Каб зарабіць на большую пенсію, японцам трэба працаваць да 65 гадоў.

А вось у мужчын Беларусі ў гэтым плане зусім бязрадаснае становічша. У сярэднім наш мужчына пражывае ўсяго 7 гадоў, у Заходняй Еўропе – 13—16. Калі пенсійны ўзрост павялічыцца да 65, то ўвогуле атрымаецца 2 гады – менш толькі ў Казахстане і Туркменістане. У апошняй краіне сярэдні ўзрост мужчын увогуле не даходзіць да пенсійнага веку.

Апытанка

Каментары38

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць