Грамадства33

У Мінску вызначылі, як і за якія грошы можна рэзервававаць месцы на могілках

Рашэнне Мінгарвыканкама «Аб некаторых пытаннях, звязаных з пахаваннем і пахавальнай справай» № 260, якое ўступіла ў законную сілу 12 сакавіка, рэгламентуе парадак выдзялення і рэзервавання месцаў на могілках і ў калумбарыях, а таксама іх кошт.

Часта пры пахаванні аднаго з членаў сям'і яго сваякі адразу ж рэзервуюць побач з яго магілай месцы для дадатковага пахавання. Падобнае рэзерваванне цяпер магчыма па заяве (могуць быць пазначаны прозвішчы і ініцыялы сваякоў, для пахавання якіх рэзервуецца месца) за плату.

Колькі месцаў можна рэзерваваць? Не больш за тры дадатковых месцаў для пахавання скрыняў з прахам (попелам) у дзяржаўным калумбарыі або аднаго дадатковага асобнага ўчастка для пахавання, які знаходзіцца побач. Такі ўчастак можа прадугледжваць адна-, двух-, трох- ці чатырохмясцовае пахаванне.

Колькі каштуе месца для пахавання? Дакументам таксама устанаўліваецца плата за прадастаўленне або рэзерваванне аднаго месца ў дзяржаўным калумбарыі ў памеры 10 базавых велічынь; за прадастаўленне участкаў для пахавання альбо за рэзерваванне участкаў для пахавання звыш таго ўчастка, які прадстаўляецца на бязвыплатнай аснове, — у памеры 15 базавых велічынь за кожны квадратны метр тэрыторыі.

Памеры участкаў для аднамеснага пахавання не могуць быць больш за 1,4 метра ў шырыню і 2,3 метра ў даўжыню; для двухмеснага пахавання — 2 метры ў шырыню і 2,3 метра ў даўжыню, трохмясцовага — 3 метры ў шырыню і 2,3 метра ў даўжыню, чатырохмясцовага — 4 метры ў шырыню і 2,3 метра ў даўжыню.

Каментары3

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць9

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

На Мальдывах забаранілі курыць усім, хто нарадзіўся пазней за 2006 год2

«Першыя 5‑6 аўтобусаў занятыя». Як цяпер дабіраюцца з Беларусі ў Польшчу і не толькі

Зніклую карціну Пікаса за 600 тысяч еўра знайшлі ў кансьержкі1

Прыбытак Ryanair узляцеў на 40% дзякуючы нежаданню еўрапейцаў лятаць у ЗША

У Смалявічах будуюць школу з фасадамі ў стылі карцін Малевіча ФОТЫ3

У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства1

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце1

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора5

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць9

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць