Спорт11

Школьнікі змогуць наведваць футбольныя матчы ў Брэсце бясплатна

Матчы чэмпіянату краіны па футболе ў Брэсце школьнікі будуць наведваць бясплатна, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі загадчыца сектара спорту і турызму гарвыканкама Алеся Округ.

«Гэта зроблена, каб прыцягнуць дзяцей на стадыён, для папулярызацыі футбола, здаровага ладу жыцця. Падрыхтаваныя сезонныя абанементы, пасля 2 красавіка мы іх размяркуем па школах. Вучні на матчы будуць прыходзіць групамі ў суправаджэнні настаўнікаў фізкультуры. У выхадныя дні, летні час пропуск дзяцей да 14 гадоў будзе таксама бясплатным. Але пры ўмове, што дзіця суправаджае дарослы», — падкрэсліла Алеся Округ.

Для навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў Брэста на стадыёне «Брэсцкі» выдзелена 1 тыс. сесцаў у 8, 9 (усходняя трыбуна) і 10 (заходняя трыбуна) сектарах. Акрамя таго, 600 бясплатных месцаў зарэзервавана для хлопчыкаў і дзяўчат, якія займаюцца ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву, секцыях па футболе ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Маларыцкім, Камянецкім, Пружанскім, Кобрынскім раёнах.

Яшчэ адным новаўвядзеннем цяперашняга сезону з'яўляецца арганізацыя сямейнага (№17) сектара. Ён адведзены спецыяльна для заўзятараў, якія хочуць паназіраць за гульнёй разам са сваімі дзецьмі.

Таксама перад кожным матчам чэмпіянату краіны па футболе на тэрыторыі спарткомплексу будзе разгорнутая зона гасціннасці. Яе плануецца аформіць у бела-сініх колерах клуба «Дынама-Брэст». Яна разлічана на 100 пасадачных месцаў. Будуць працаваць тры кропкі грамадскага харчавання, дзе заўзятары змогуць купіць кулінарную прадукцыю, ахаладжальныя напоі, марозіва. «Зона гасціннасці будзе адкрывацца за 2 гадзіны да пачатку футбола і заканчваць працу праз паўгадзіны пасля яго заканчэння. Тут глядач, заўзятар зможа падсілкавацца, адпачыць, пагутарыць на футбольныя тэмы з аднадумцамі. Побач будзе працаваць дзіцячая пляцоўка», — распавёў дырэктар спарткомплексу Казімір Рынгевіч.

Футбольны сезон у Беларусі стартуе 2 красавіка ў Брэсце матчам паміж мясцовым «Дынама» і чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ4

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма2

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання4

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя4

Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»6

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы14

Арыштавалі чыноўніцу з Мінздароўя — выкрылі схему нелегальнай пастаўкі лекаў у Беларусь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць