Грамадства11

Ідзе набор у беларускамоўныя групы гарадзенскіх садкоў

Да 1-га красавіка працягнецца ў Гародні набор на наступны навучальны год ў беларускамоўныя групы дзіцячых садкоў №45 і №54, што ў Ленінскім раёне. Як паведамілі ў аддзеле дашкольнага выхавання аддзела адукацыі Гародні, пакуль няма дзяцей на наступны набор.

Кажа старшыня абласной рады Таварыства Беларускай мовы Алесь Крой:

— Нам паведамілі, што на жаль на сённяшні дзень аніводнай заявы да бацькоў пакуль не паступіла, але калі апублікавалі на «Тваім стылі» інфармацыю пра магчымасць аддаць сваё дзіця ў беларускамоўную групу, дык адна з каментатаршаў сказала, што яна падавала заяву. Пакуль мы ведаем пра адну. Я папрасіў звязацца з намі, каб яна нам дала паралельную інфармацыю, каб мы ведалі, калі яна падавала заяву.

Па пытаннях беларускага выхавання дашкольнікаў можна звяртацца ў аддзел адукацыі Ленінскага раёна. Гарадзенская суполка Таварыства Беларускай Мовы просіць бацькоў дасылаць інфармацыю пра свае заяўкі на электронны адрас ТБМ. У Кастрычніцкім раёне беларускіх дзіцячых групаў сёлета ў Гародні не было.

Да бацькоў мясцовае Таварыства беларускай мовы напісала адмысловы зварот:

«Калі вы сапраўды хочаце, каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў (садок-школа) ведалі нароўні з расейскай і сваю, беларускую мову – вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу д/с№45, ці №54. Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя! Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.»

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Velcom 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч) МТС 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч) Email: [email protected]

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen12

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць