Грамадства11

Шумчанка аштрафаваны на 3,15 млн за акцыю прадпрымальнікаў 14 сакавіка

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб`яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка аштрафаваны на 15 базавых велічынь (3 млн. 150 тыс. рублёў) за акцыю прадпрымальнікаў, якая адбылася 14 сакавіка каля будынка Міністэрства па падатках і зборах у Мінску. Такое рашэнне на пасяджэнні 6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска прыняла суддзя Таццяна Мотыль.

Двое супрацоўнікаў міліцыі, якія выступілі сведкамі, заявілі, што бачылі, як Шумчанка крычаў на акцыі «Свабоду!» і «Працу!». Сам жа кіраўнік «Перспектывы» якія-небудзь паказанні ў судзе даваць адмовіўся.

«Тут Кабякоў (прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў) распінаецца, што ўрад хоча стварыць 50 тысяч новых працоўных месцаў, а я, маўляў, выйшаў і пакрычаў «Свабоду!» і «Працу!», і мне тры мільёны штрафу даюць. Неяк гэта не зусім правільна», — сказаў Шумчанка.

Лідар «Перспектывы» не мае намеру дамагацца перагляду рашэння, прынятага суддзёй Мотыль. Да самога суда ён не ставіцца сур`ёзна: «Гэта канвеер: прынятае рашэнне наверсе штрафаваць — штрафуюць, будзе прынятае рашэнне саджаць — будуць саджаць».

«Я да гэтага стаўлюся як да часткі сваёй працы па абароне інтарэсаў прадпрымальнікаў. Такія ўмовы працы ў нашай краіне. Раней я за гэта сядзеў, цяпер атрымліваю штрафы. «Развіваецца» краіна», — падсумаваў ён.

Раней у каментары БелаПАН Шумчанка паведаміў, што пасля акцыі 14 сакавіка ён сам падышоў да міліцэйскага начальства, якое назірала за мерапрыемствам, і прапанаваў скласці на яго адміністрацыйны пратакол, калі праваахоўнікі лічаць, што ён нешта парушыў. «Яны мне сказалі, што ў іх да мяне ніякіх пытанняў няма», — сказаў лідар «Перспектывы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў8

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Цела знайшлі без галавы». У Расіі загінуў яшчэ адзін топ-менеджар, ужо 19-ты з пачатку вайны5

У Мінску самакатчык спатыкнуўся на ляжачым паліцэйскім і ўрэзаўся ў прыпаркаваную машыну ВІДЭА1

Імаверна, затрыманы дырэктар аршанскага аэрадрома5

«Змагарскі ўкід аб закрыцці басейна ў Хойніках захлынуўся ў хлусні»5

Лукашэнка назваў галоўную праблему ў знешнеэканамічным гандлі8

Ціханоўская пра смерць у калоніі Андрэя Паднябеннага: Няма прабачэння тым, хто датычны да гэтага злачынства7

У Жлобінскім раёне кіроўца так газаваў, што пасажырку выкінула ў акно. Мужчына без яе паехаў далей1

Дадатак WB taxi запрацаваў ва ўсіх карыстальнікаў. А што з цэнамі?

Сустракайце новыя «Вусы»: без Скарыны, коцікаў і не пра беларускую гісторыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў8

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць