На ім прагучаць беларускія песні першай паловы ХХ стагоддзя.
15-га красавіка ладзім Спеўны сход «Беларускія песні 1-й паловы XX стагоддзя».

На долю нашай радзімы ў 1-ай палове XX ст. выпала мноства выпрабаванняў: рэвалюцыі, дзве сусветныя вайны, нараджэнне дзяржавы.
Усе гэтыя акалічнасці адбіваліся на светаподглядзе нашых суайчыннікаў. На Спеўным сходзе, прысвечаным 1-ай пал. XX ст., мы разам з хорам «Унія» праз песні, створаныя ў тыя лёсавызначальныя часы, паспрабуем адчуць атмасферу, якой жыла нашая краіна. Тым больш выбітныя творы той эпохі застаюцца ўлюбёнымі і запатрабаванымі да сёння.
З наму будуць спяваць удзельнікі мужчынскага хору «Унія».
Сустрэча пройдзе па адрасе: вул.Куйбышава, 22, прастора «Верх», 6-ы паверх
Пачатак а 19.00
Уваход вольны!
Каментары