Тэнісістка Вікторыя Азаранка паказала непрыстойны жэст у бок трыбун падчас матчу плэй-оф за права згуляць у Сусветнай групе Кубка Федэрацыі супраць расіянкі Дар'і Касаткінай.

У шостым гейме другога сэта на падачы Азаранка пры ліку 2:3 беларуская тэнісістка выказала незадаволенасць шумам, якi чуўся з трыбун, скрыжаваўшы рукі ў зняважлівым жэсце. Гейм ў выніку завяршыўся перамогай Вікторыі, а суддзі прыйшлося прасіць заўзятараў захоўваць цішыню (арбітр традыцыйна робіць заўвагі заўзятарам на тэнісных матчах).
У восьмым гейме Азаранка гучна нецэнзурна вылаялася пасля прайгранага ачка.
Азаранка гатовая да штрафу за свой грубы жэст.
«Напэўна, мне будзе штраф, гэта не ўпершыню са мной, — сказала Азаранка на прэс-канферэнцыі. — Я не разумею гэтых выкрыкаў з боку заўзятараў, менавіта не падтрымаць, а перашкодзіць. Я ні разу не чула, каб беларускія заўзятары перашкаджалі пры падачы Дашы. Я разумею, што гэта няправільна, але ў мяне эмоцыі, я чалавек.
Каментары