Улада1515

Віцэ-спікеру ВР Украіны Ірыне Герашчанка забаранілі ўезд у Беларусь па ўказцы Расіі

Праўда, потым дазволілі, але толькі на месяц.

Удзельніцы мінскіх перамоваў, першаму віцэ-спікеру Вярхоўнай рады і упаўнаважанай прэзідэнта па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе Ірыне Герашчанка быў забаронены ўезд у Беларусь. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Кіеве 27 красавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў.

«Учора мы даведаліся, што беларускія ўлады прынялі рашэнне аб забароне ўезду Герашчанкі на тэрыторыю Беларусі з тых меркаванняў, што адпаведная забарона была ўведзеная з боку РФ», — цытуе Елісеева УНІАН.

У той жа час, паводле яго слоў, па даручэнні прэзідэнта Пятра Парашэнкі былі прынятыя актыўныя дыпламатычныя крокі і атрымалася дамагчыся дазволу на часовы ўезд Герашчанка ў Беларусь.

Сама Герашчанка на старонцы ў «Фэйсбуку» паведамляе, што ляцела ў Мінск з Бруселя 26 красавіка, каб узяць удзел у запланаваным на сераду пасяджэнні падгрупы па гуманітарных пытаннях трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, і дабралася да беларускай сталіцы «з прыгодамі».

Віцэ-спікер ВР апублікавала ў сацсетцы адказ дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі ад 22 красавіка на запыт консула пасольства Украіны, у якім сказана, што Герашчанка «ўключаная ў спіс асобаў, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы па ініцыятыве кампетэнтных органаў Расійскай Федэрацыі».

Таксама ўпаўнаважаная ўкраінскага прэзідэнта апублікавала паўторны ліст з МУС у консульства Украіны, датаваны 26 красавіка. У ім сказана, што Герашчанка дазволены ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Беларусі «з 0 гадзін 26 красавіка да 23 гадзін 59 хвілін 25 мая».

«Беларускі бок абавязаўся забяспечыць пляцоўку для мірных перамоваў, але не вытрымаў націску РФ, якая такім спосабам спрабуе ўплываць на фармат мінскіх груп і выціснуць тых, хто выразна стаіць на пазіцыі абароны нацыянальных інтарэсаў Украіны. Пры гэтым самазванцы, прадстаўнікі тэрарыстычных арганізацый «ЛНР-ДНР», так званыя «спікеры-міністры» — жаданыя госці як у Маскве, так і ў Мінску, куды ўязджаюць па ўкраінскіх пашпартах», — пракаментавала сітуацыю Герашчанка.

На яе думку, забарона на ўезд у Беларусь з'яўляецца парушэннем пунктаў мінскіх пагадненняў, якія гарантуюць бяспеку ўдзельнікам перамоў.

Герашчанка пры гэтым адзначыла, што пра ўнясенне яе ў спіс неўязных у Расію і Беларусь даведалася некалькі тыдняў таму, калі ўкраінскую дэлегацыю, паводле яе слоў, некалькі разоў доўга правяралі на мяжы. «Усе гэтыя спробы прынізіць мяне допускамі-нядопускамі — таксама гібрыдная вайна, спробы ўплываць на перамоўны працэс і сарваць яго. Гэта спроба адцягнуць увагу ад галоўнага — вызвалення заложнікаў», — лічыць яна.

У адказ на просьбу пракаментаваць сітуацыю прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык заявіў: «Спадарыня Герашчанка, як і раней, можа бесперашкодна наведваць Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў кантактнай групе па ўкраінскім урэгуляванні». Мірончык зазначыў, што «менавіта беларускі бок робіць усё неабходнае для забеспячэння камфортных умоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны».

25 красавіка стала вядома пра забарону на ўезд у Беларусь па ініцыятыве Расіі дэпутата Вярхоўнай рады Ігара Гузя. Таксама ў гэты дзень на беларускай мяжы шэсць гадзін пратрымалі члена Еўрапарламента ад Германіі Рэбеку Хармс. Абодва палітыкі накіроўваліся ў Мінск для ўдзелу ў мерапрыемствах, звязаных з гадавінай чарнобыльскай трагедыі. У сувязі з гэтым прадстаўнікі беларускай апазіцыі 27 красавіка прынялі заяву з патрабаваннем да ўладаў адмяніць «спісы палітычных неўязных».

Яшчэ раней, у сакавіку, у Беларусь не ўпусцілі ўкраінскага музыканта, саліста групы «Фіолет» Сяргея Мартынюка. Адмова ва ўездзе была звязаная з тым, што музыка знаходзіцца ў спісах неўязных у Расію.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ1

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ1

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць