Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы
З 17 лістапада перавозчык ТАА «Зет» запускае рэгулярныя рэйсы па маршруце Гродна — Беласток праз пункт пропуску Бераставіца (Баброўнікі).

Паведамляецца, што кошт квітка складзе 100 рублёў, з Варшавы да Гродна праезд будзе каштаваць 130 рублёў.
Шлях у дарозе з Беластока да Гродна павінен скласці восем гадзін (дзве гадзіны на мяжы павінен з'есці перавод стрэлак).
З Гродна ў Беласток можна будзе даехаць за тры гадзіны (+2 гадзіны за кошт перавод стрэлак)

Два пункты пропуску — Бераставіца і Кузніца — будуць адкрытыя з 17 лістапада.
Польскі бок будзе прапускаць легкавыя аўтамабілі і праз КПП у Кузніцы, а праз КПП у Баброўніках — легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, а таксама грузавікі з краін ЕС і Швейцарыі.
Літоўская мяжа закрыта да 30 лістапада.
Каментары