Свет11

Украінская паліцыя спыніла пошук «залатога батона» Януковіча

Паліцыя Кіеўскай вобласці яшчэ ў снежні мінулага года закрыла крымінальную справу адносна пошуку каштоўнасцяў, якія зніклі з «Межыгор'я» пасля ўцёкаў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Пра гэта сведчыць адказ пракуратуры Кіеўскай вобласці на запыт дэпутата Дзмітрыя Дабрадомава, які ён апублікаваў у сваім блогу на «Украінскай праўдзе».

«Следчыя ГПУ, відавочна, лічаць міфам існаванне «залатога батона» Януковіча, знойдзенага журналістамі ў Межыгор'і ў лютым 2014 года. Інакш растлумачыць факт закрыцця крымінальнай вытворчасці аб знікненні сімвала карупцыі рэжыму Януковіча мне асабіста цяжка», — абурыўся ён.

Адказ Дабрадомаву сведчыць, што справу закрылі з-за «адсутнасці ў дзеянні складу крымінальнага правапарушэння».

«Таму маем дылему: ці не было ні «залатога батона», ні іншых каштоўнасцяў з Межыгор'я, якія выявілі журналісты, якія былі паказаныя ў ТБ-сюжэтах, і ў выніку бачыла ўся краіна, ці ж праваахоўнікі іх… знайшлі. А калі так, то на ўліку якога ведамства знаходзяцца гэтыя каштоўнасці коштам у мільёны?» — дадаў Дабрадомаў.

Ён таксама паабяцаў накіраваць афіцыйны запыт новаму генпракурору Юрыю Луцэнка, пацікавіўшыся ў ім, ці будуць пакараныя тыя, хто закрыў гэтую справу, а таксама тыя, хто закрыў справу, дзе фігуравалі экс-міністры і экс-прэм'ер Арсень Яцанюк.

Таксама Дабрадомаў плануе спытаць Луцэнку, «ці будуць даведзеныя да лагічнага фіналу справы аб карупцыі ў былым Кабінеце, разбазарванні і нямэтавым выкарыстанні дзяржсродкаў профільнымі міністэрствамі».

Як вядома, Генпракуратура ў красавіку мінулага года даручыла паліцыі Кіеўскай вобласці расследаваць справу аб выкраданні каштоўнасцяў з Межыгор'я.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць