Улада1010

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе донарам стабільнасці і прыстойнасці ў дачыненні да Італіі і ЕС

Беларусь заўсёды будзе донарам стабільнасці і прыстойнасці ў дачыненні як да Італіі, так і да Еўрасаюза ў цэлым, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас перамоваў у Рыме з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам.

president.gov.by

Як было адзначана ў часе сустрэчы, у развіцці шматбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва зацікаўлены як Беларусь, так і Італія, паведаміла па выніках сустрэчы прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка выступіў з прапановай аб магчымасці стварэння бізнес-савета Беларусі і Італіі. На яго думку, такі савет дапамог бы зняць многія пытанні ва ўзаемадзеянні бізнес-структур. Прэзідэнт Італіі ў сваю чаргу падтрымаў гэту ідэю, адзначыўшы, што гэта быў бы выдатны інструмент для садзейнічання супрацоўніцтву ў сферы бізнесу і вырашэнні розных пытанняў.

Абмяркоўваліся таксама магчымасці павелічэння аб`ёмаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэння на тэрыторыі Беларусі не толькі сумесных, але і ўласных італьянскіх прадпрыемстваў. «Мы гатовы стварыць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. У свой час абмяркоўвалася магчымасць стварэння ў Брэсце італьянскага прамысловага парку. Бакі пагадзіліся з неабходнасцю вярнуцца да прапрацоўкі гэтага праекта, для рэалізацыі якога Беларусь абяцае стварыць усе ўмовы.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку сітуацыю ва Украіне. «Мінск — гэта зямля, якая абяцае надзею на вырашэнне гэтага канфлікту», — сказаў прэзідэнт Італіі.

Лукашэнка падзякаваў Матарэлу за дапамогу італьянскага боку ў аздараўленні беларускіх дзяцей. Італія ў сваю чаргу ўдзячная Беларусі за канструктыўнае ўзаемадзеянне ў сферы ўсынаўлення дзяцей.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка падзякаваў італьянскаму боку за тое, што Італія заўсёды прытрымлівалася прыстойнай і стрыманай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі. Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Серджыа Матарэлу наведаць Беларусь у любы зручны час. У сваю чаргу прэзідэнт Італіі падзякаваў за запрашэнне і выказаў задавальненне тым, што Беларусі і Італіі ўдалося захаваць канструктыўныя адносіны супрацоўніцтва.

Візіт Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан праходзіць 20—21 мая. Гэта яго першы візіт у ЕС пасля адмены Еўрасаюзам санкцыяў у дачыненні да Беларусі 15 лютага.

21 мая ў Ватыкане адбудзецца сустрэча Лукашэнкі з Папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.

Аляксандр Лукашэнка наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе. Тады ён сустракаўся з прэм`ер-міністрам Італіі Сільвіа Берлусконі і Папам Бенедыктам XVI.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г2

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

«Калі правілы не задавальняюць, выберыце іншы лагер». Чыноўнікі — пра скаргі бацькоў на тое, што іх не пускаюць да дзяцей3

36-гадовая айцішніца вырашыла кардынальна змяніць жыццё і паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт — хоча стаць анколагам10

Расія заявіла, што больш не звязаная абмежаваннямі на разгортванне ракет сярэдняй і меншай далёкасці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г2

Лукашэнка сваім указам абмежаваў хуткасць электрасамакатаў на тратуарах да 10 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць