Грамадства1616

Сенат ЕГУ запатрабаваў неадкладнай адстаўкі Поліка, Дэвідсана і Лонсдэйл

Па выніках пасяджэння 25 мая Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) ухваліў наступную Заяву.

ЕГУ — гэта ўнікальны акадэмічны праект, які нават у самых цяжкіх абставінах даказваў уласную жыццяздольнасць. ЕГУ зачынялі, пасля вымушанай эміграцыі ў Літву яму не раз прадракалі хуткі канец. Універсітэт уваходзіў у зоны кіраўнічай і фінансавай турбулентнасці, перажываў драматычныя кадравыя страты. Сёння ўніверсітэт зноў стаў мішэнню для крытыкі, што выклікана неэфектыўнасцю мадэлі кіравання і дзеяннямі асобных кіраўнікоў ЕГУ на працягу апошніх год.

У сувязі з гэтым мы жадаем падкрэсліць, што, нягледзячы на будзь-якія ўнутраныя і знешнія выклікі, універсітэт заўжды паспяхова спраўляўся з асноўнай інстытуцыйнай задачай — забяспечваць высокую якасць адукацыйных праграм. Мы захоўваем прыхільнасць да сваіх акадэмічных традыцый і застаемся адзінай беларускай ВНУ, што вольная ад ідэалагічнага кантроля і ў поўнай ступені ўключана ў еўрапейскую адукацыйную прастору. Створаны беларускімі інтэлектуаламі чвэрць стагоддзя таму, ЕГУ працягвае жыць і развівацца, а яго акадэмічная супольнасць цывілізаваным чынам пазначае сваё права на ўніверсітэт.

Рэалізуючы гэтае права, 25 мая Сенат ЕГУ прыняў рашэнне звярнуцца да Агульнага схода сузаснавалікаў ЕГУ, Кіраюўчай рады ЕГУ, асноўных донараў, а таксама МЗС Літоўскай Рэспублікі з прапановай прыняць неадкладныя меры для аднаўлення рэпутацыі і інстытуцыйнай стабільнасці універсітэта, што былі пастаўлены пад пагрозу з прычыны сур'ёзных пралікаў цяперашняга кіраўніцтва ЕГУ.

У тэксце Зварота адзначаныя пяць крокаў, якія неабходна прыняць для забяспечання ўстойлівага развіцця ўніверсітэта: 1. Неадкладна адазваць Дэвіда Поліка з пасады рэктара ЕГУ; 2. Неадкладна адазваць в.а. старшыні Кіруючай рады Э. Лонсдэйл і намесніка старшыні Кіруючай рады Д. Дэвідсана; 3. Забяспечыць парытэтны з іншымі стэйкхолдэрамі ўдзел акадэмічнай супольнасці ў працэсе адбора новага рэктара; 4. Замарозіць хаатычны працэс прыняцця рашэнняў у дачыненні да далейшага лёса Універсітэта, які зараз мае месца, і увесці антыкрызіснае кіраванне з удзелам прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці; 5. Забяспечыць рэальны ўдзел акадэмічнай супольнасці ў састаўленні бюджэта ўніверсітэта і кантролі за выдаткамі бюджэтных сродкаў.

Сенат ЕГУ выказвае глыбокую падзяку Літоўскай Рэспубліцы, усім донарскім арганізацыям, прадстаўнікам еўрапейскай і міжнароднай супольнасці, якія падтрымлівалі і працягваюць падтрымліваць універсітэт, захоўваючы ўпэўненасць у выключнай значнасці гэтага акадэмічнага праекта для еўрапейскага развіцця беларускага грамадства. Мы ўдзячны таксама прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці Беларусі за выказваемую заклапочанасць лёсам ЕГУ і заяўляем аб уласнай адкрытасці да супрацы з адным з змястоўных стэйкхолдараў універсітэта.

Наша мэта — захаваць і пашырыць прастору інтэлектуальнай свабоды, крытычнага мышлення і крэатыўнага дзеяння, якія прынцыповым чынам адрозніваюць ЕГУ ад іншых беларускіх ВНУ. Мы шануем асаблівую атмасферу зносін студэнтаў і выкладчыкаў, ганарымся дасягненнямі нашых студэнтаў і выпускнікоў. Іх шчырая падтрымка з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем значнасці ЕГУ як адукацыйнага і даследчага праекта і робіць нас паўнавартаснай акадэмічнай супольнасцю.

***

Сенат з'яўляецца калегіяльным органам кіравання ЕГУ, які функцыянуе на аснове оксбрыджскай мадэлі акадэмічнага самакіравання (чальцамі Сената з'яўляюцца ўсе выкладчыкі ЕГУ, якія маюць вучэбную нагрузку ад 0,75 стаўкі і вышэй, а таксама 5 чальцоў Студэнцкага прадстаўніцтва).

Зварот быў прыняты згодна з Рэгламентам Сената ЕГУ. У пасяджэнні Сената прынялі ўдзел 27 з 51 чальца Сената. За прыняцце Зварота прагаласавалі 51,8% удзельнікаў пасяджэння.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць