Грамадства33

Мінскім беспрацоўным прапануюць асвоіць новую прафесію «калькулятар»

Камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама арганізуе для беспрацоўных навучанне па новай прафесіі «калькулятар». Пра гэта інфармуе сайт камітэта.

Заняткі плануюцца ў чэрвені бягучага года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (Мінск, вул. В.Харужай, 29).

На вучобу, якая будзе доўжыцца 1,8 месяца, прымаюцца людзі з агульнай сярэдняй адукацыяй. Яны пройдуць курс такіх дысцыплін, як цэнаўтварэнне, камп'ютарныя тэхналогіі ў працы калькулятара, улік выдаткаў і калькуляванне на прадпрыемствах грамадскага харчавання. Тыя, хто паспяхова скончыў навучанне, атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору з наданнем кваліфікацыі «калькулятар».

Як паведамлялася раней, беспрацоўным у Мінску сёлета прапануюць навучанне па 26 спецыяльнасцях. Пералік прафесій (спецыяльнасцяў), якія навучаюць курсаў штогод абнаўляецца ў сталіцы з улікам запатрабаванасці на рынку працы і заявак канкрэтных наймальнікаў. У 2014 годзе навучанне праводзілася па 21 прафесіі (спецыяльнасці), навучальных курсах, у 2015-м — па 24.

У 2015 годзе пералік быў дапоўнены такімі прафесіямі, як электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электрамеханік па сродках аўтаматыкі і прыбораў тэхналагічнага абсталявання, а для інвалідаў-калясачнікаў — аператар ПЭВМ з веданнем камп'ютарнай вёрсткі, графікі і дызайну.

У 2016 годзе ў сталіцы плануецца пашырыць пералік за кошт адукацыйных праграм па прафесіях (спецыяльнасцях) — калькулятар, машыніст электрацягніка, спецыяліст па лагістыцы — эканаміст, сакратар, інспектар аддзела кадраў і навучальным курсах — тэстыроўшчык праграмнага забеспячэння, спецыяліст па арганізацыі закупак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць