Свет

Джон Керы абверг абвінавачанні ў датычнасці ЗША да арганізацыі перавароту ў Турцыі

Кіраўнік Дзярждэпу ЗША Джон Кэры пагутарыў па тэлефоне з кіраўніком турэцкага МЗС Меўлютам Чавушаглу і адкінуў заявы пра тое, што ЗША датычныя да спробы перавароту ў Турцыі, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка амерыканскага ведамства Джона Кірбі.

«Ён [Кэры] даў зразумець, што ЗША хацелі б аказаць дапамогу турэцкім уладам у правядзенні расследавання і што публічныя інсінуацыі і сцвярджэнні аб ролі ЗША ў спробе перавароту, якая правалілася, абсалютна няслушныя і шкодныя для двухбаковых адносінаў», - сказаў Кірбі.

Кэры заклікаў Турцыю быць стрыманай і паважаць вяршэнства права ў расследаванні змовы, адзначыў прадстаўнік Дзярждэпу.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган раней заяўляў, што натхняльнікам бунту стаў Фетхула Гюлен, турэцкі пісьменнік, былы імам і прапаведнік, ісламскі грамадскі дзеяч, які пражывае ў добраахвотным выгнанні ў Сэйларсбургу, штат Пенсільванія, ЗША. Кіраўнік турэцкай дзяржавы адзначаў, што выканаўцы перавароту атрымлівалі загады з Пенсільваніі, а пазней заклікаў прэзідэнта ЗША альбо дэпартаваць Гюлена, альбо выдаць яго Турцыі.

Як піша Bloomberg, міністр працы Сулейман Сойле пайшоў далей, заявіўшы, што ЗША «стаяць за пераваротам» да таго часу, пакуль прадастаўляюць Гюлену прытулак.

Сам Гюлен сваю датычнасьць да перавароту адмаўляе. У інтэрв'ю, дадзеным журналістам з Пенсільваніі, ён заявіў, што мяцеж можа быць «інсцэніроўкай».

Чавушаглу раней заяўляў, што да спробы перавароту датычныя вайскоўцы з авіябазы НАТА ў Турцыі Інджырлік, якая выкарыстоўваецца ЗША для нанясення удараў па «ісламскай дзяржаве».

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

«Польшча ўжо не тая». Беларусы, якія доўга не ездзілі на закупы, здзівіліся цэнам і новым правілам31

Сабаленка адказала, ці збіраецца яна пераходзіць з беларускага пад іншы сцяг12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць