Свет77

Палонных украінцаў на Данбасе перавялі ў СІЗА, ім пагражаюць 30-гадовым зняволеннем

Украінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў палоне баевікоў на Данбасе, перавялі ў СІЗА, ім пагражаюць 30-гадовым зняволеннем.

Пра гэта 24 чэрвеня ў сваім Facebook паведаміла першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады, прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе Ірына Герашчанка.

«У красавіку, калі прадстаўнікі АРДЛА [асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей] падманулі ўвесь свет і адмовіліся выконваць сваё ж абяцанне вызваліць закладнікаў да Вялікадня, маці і жонкі палонных накіравалі лісты патрыярху Кірылу з просьбай садзейнічаць у вызваленні іх блізкіх і паўплываць на верхаводаў АРДЛА, каб тыя адпусцілі палонных…. Бачым, што гэтыя лісты не падзейнічалі ніякай рэакцыі — палонныя да гэтага часу ў турме, яшчэ ў горшых умовах, бо іх перавялі ў СІЗА і пагражаюць 30-гадовым зняволеннем», — адзначыла яна.

Як вядома, 19 ліпеня Герашчанка адзначала, што прадстаўнікі асобных раёнаў Данецкай вобласці адмовіліся ад прапаноў украінскага боку па абмене закладнікаў па схеме «25 на 50».

«Патрабуюць — «ўсіх на ўсіх» і падаюць нам фантасмагарычны спіс з 600 чалавек, паловы з якога проста не існуе, мы не ведаем, хто гэта і дзе гэтыя людзі», — дадала Герашчанка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА3

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі3

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА3

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць