Свет3535

«Заходнярусы» здаюцца: «Адмяніць стагадовы досвед беларускага нацыябудаўніцтва ўжо не ўдасца»

На сайце zapadrus.su з'явіўся праграмны артыкул Усевалада Шымава, які прапануе адмовіцца ад адмаўлення — ад адмаўлення нацыянальнай самастойнасці беларусаў.

У артыкуле пад назвай «Беларуская ідэнтычнасць і агульнаруская ідэя» аўтар прызнае, што ў сучасных умовах у Беларусі рух, які адмаўляе існаванне беларускай нацыі і лічыць беларускую дзяржаўнасць недарэчнасцю, будзе непапулярным.

«Заходнярусы заўсёды былі лаяльнымі расійскімі падданымі, ідэя беларускай незалежнасці была ім чужой. Больш за тое, ідэю дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі традыцыйна абаранялі нацыяналістычныя сілы», — прызнае Шымаў.

«У сучасных умовах гэта [агучванне старых ідэалагем] будзе прыводзіць толькі да маргіналізацыі «заходнерусізму», адштурхоўваючы ад яго многіх патэнцыйных прыхільнікаў і выклікаючы падазронае стаўленне з боку дзяржаўных структур».

Цяпер масквафілам варта перафарбавацца, лічыць Шымаў:

«Павінен паўстаць новы заходнярускі рух, які зыходзіць з факта існавання беларускай дзяржавы і аформленай нацыянальна-палітычнай суб'ектнасці беларусаў».

«На жаль, у гэтым плане многія сучасныя паслядоўнікі заходнерусізму робяць цалкам зразумелую, аднак грубую і недапушчальную ў сучасных рэаліях памылку, адмаўляючы нацыянальную суб'ектнасць беларусаў і разглядаючы беларускую дзяржаву як нейкую гістарычную недарэчнасць».

У вялікім артыкуле, які прысвечаны ідэалагічна-тэарэтычным развагам пра «рускую цывілізацыю», Шымаў прызнае, што «пасля 1917 году беларускія і ўкраінскія нацыяналісты дамагліся стварэння аўтаномных нацыянальных утварэнняў».

Пры гэтым, хоць і ў СССР працягвалася «рэальнае ўцягванне насельніцтва ў агульнарускую прастору», хоць і ў постсавецкія часы «асновай дзяржаўнай палітыкі стала арыентацыя на захаванне цесных палітычных і эканамічных сувязяў з Расіяй» — усё роўна заходнерусізму прыходзіцца здаваць ключавыя ідэйныя пазіцыі, адзначае аўтар.

«Беларуская дзяржава з'яўляецца доўгатэрміновай рэчаіснасцю. Яна існуе ўжо больш за 20 год, і грамадства прыняло такі варыянт афармлення свайго палітычнага існавання», — піша Шымаў.

Такім чынам масквафільства, якое раней адмаўляла беларускую дзяржаўнасць, павінна цяпер, па меркаванні Шымава, дзіўным чынам зрабіцца «ідэйным стрыжнем беларускай дзяржаўнасці».

Пры гэтым «часова нязручныя» тэзісы аб неіснаванні беларусаў як асобнай нацыі павінны замяніцца на дэмагогію пра захаванне культурных і моўных «сувязяў» Беларусі з РФ.

Тры гады таму сам Шымаў пісаў ва ўласным блогу: «Праблема заходнерусізму сёння менавіта ў тым, што незалежная беларуская дзяржава — ад пачатку чужы нам праект… Нам прыходзіцца адаптавацца да чужога фармату, які ўзнік з падачы варожых нам сіл». 

Новы артыкул Шымава фактычна ёсць прызнаннем стратэгічнай паразы заходнярусаў. 

Каментары35

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць