Здарэнні44

Шлюбная аферыстка са Століна падманула шасцярых мужчын

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне справы па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да 27-гадовай мясцовай жыхаркі.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, жанчына абвінавачваецца ў тым, што са снежня 2011 года па 31 снежня 2015 года шляхам падману завалодала ў шасці мужчын грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю на суму звыш 240 млн недэнамінаваных рублёў.

Кожнаму з пацярпелых яна абяцала ўзяць з ім шлюб, загадзя не маючы намер гэтага зрабіць. У ходзе размовы з гэтымі мужчынамі ў інтэрнэце і па мабільнай сувязі паведамляла непраўдзівыя звесткі пра сябе.

«Нявеста» выдавала сябе за іншую асобу, прысвоіўшы фатаграфію незнаёмай ёй дзяўчыны прывабнай знешнасці. Пры гэтым яна замоўчвала, што знаходзіцца ў шлюбе і мае трох малалетніх дзяцей.

Зламысніца пераконвала мужчын перадаць ёй грашовыя сродкi i iншую маёмасць пад маркай дапамогі ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, якія не мелі месца ў сапраўднасці. У той жа час асабіста ні з кім з пацярпелых яна не бачылася. Аднаму з іх жанчына восем разоў прызначала спатканні на аўтавакзале ў Лідзе, на якія з розных прычын не з'яўлялася.

Супрацьпраўная дзейнасць «нявесты» раскрылася, калі адзін з пацярпелых узяў раздрукоўку тэлефонных злучэнняў з аформленай на яго імя сім-карты, высланай ім жанчыне для зносін па тэлефоне. Мужчына стэлефанаваўся з абанентам, з якім часцей за ўсё размаўляла яго «нявеста», і высветлілася, што на працягу доўгага часу яны кантактавалі з адной і той жа жанчынай, якая называлася рознымі імёнамі.

Пасля гэтага мужчыны прыехалі ў Столін і напісалі заявы ў праваахоўныя органы.

У межах крымінальнай справы следчымі былі вывучаны грашовыя пераводы ад пацярпелых, у тым ліку на банкаўскую картку, якая знаходзілася ў карыстанні абвінавачванай і якая належыць яе мужу. Таксама былі праведзены агляды і аналіз усіх тэлефонных злучэнняў, СМС-паведамленняў і інтэрнэт-перапіскі жанчыны. Былі ўстаноўлены яшчэ чацвёра пацярпелых.

Са слоў абвінавачванай, грошы, якімі завалодвала, яна расходавала на свае патрэбы.

Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд для разгляду.

Раней жанчына не была судзімая.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen11

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма6

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць