Грамадства2626

Як тысячы мінчукоў адсвяткавалі дзень нараджэння графа Чапскага па-беларуску 

У Мінску ўпершыню прайшоў беларускамоўны фестываль у гонар дня нараджэння графа Чапскага. Фестываль займеў назву «А-fest», а арганізатарам мерапрыемства стала кампанія «Аліварыя». Месцам правядзення быў абраны Лошыцкі парк.

А-fest пазіцыянаваў сябе як еўрапейскі фэст піва і ежы. Генеральны дырэктар кампаніі «Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў упэўнены, што беларусы гатовыя да еўрапейскага адпачынку.

«Кампанія «Аліварыя» палюбіла цёплыя еўрапейскія фестывалі на траве пад адкрытым небам. Сёлета мы вырашылі паспрабаваць правесці падобны фэст у нас. Нам бы хацелася прынесці ў Мінск культуру паркавага адпачынку — як у Лондане ці ў Нью-Ёрку. Упэўнены, што беларусы гатовыя адпачываць у такім фармаце».

Генеральны дырэктар кампаніі «Аліварыя» Дзяніс Шарсценнікаў.

Пры гэтым кіраўнік кампаніі адзначыў, што беларуская мова грае вялікую ролю на такіх фестывалях. Кампанія мае беларускамоўны брэнд і імкнецца весці цалкам усю камунікацыю па-беларуску.

На сёлетнім фестывалі беларуская мова была сапраўды паўсюль.

Вось такія дзяўчаты накіроўвалі мінакоў і дапамагалі ім зарыентавацца. На саколцы напісана: «Ёсць пытанні пра фестываль — спытай мяне!»
Усе шыльды былі аформленыя па-беларуску.

Акрамя гэтага пры звароце па-беларуску некаторыя прадаўцы імкнуліся адказваць на роднай мове. 

Акрамя беларускамоўнасці, фестываль цешыў гасцей рознымі гульнямі. Яны былі размеркаваныя па ўсёй тэрыторыі парку.

Барбер-шоу, дзе можна было па-хіпстарску падстрыгчы бароды, сабраў вакол сябе максімальную колькасць барадачоў.

Паколькі фестваль быў бясплатны, то за цэлы дзень яго наведала вялікая колькасць людзей. Па падліках арганізатараў — каля 70 тысяч. 

Людзі былі сапраўды абсалютна рознага узросту, стылю і г.д. Нельга не адзначыць, што было дастаткова людзей у вышымайках, сімволікай гурта Brutto, проста нацыянальным арнаментам.

Прыкладна 16:00. Па дарожцы немагчыма прайсці. Вялікая і бясконцая плыня людзей імкнецца патрапіць на фестываль.
Пераможца конкурсу двайнікоў графа Чапскага.

Але самым уражлівым была атмасфера на фестывалі. Людзі аб'ядноўваліся, каб згуляць у гульні XIX і XXI стагоддзя, разам танчылі на фестывалі. Столькі разнастайных людзей, якія прыйшлі павіншаваць графа Чапскага, адпачыць ды паслухаць музыку.

Вядома, не абышлося без тыповых праблем беларускіх фестываляў: недахоп прыбіральняў і месцаў харчавання.

Нягледзячы на дастатковую колькасць прыбіральняў, вакол збіраліся чэргі.
Месцаў з ежай таксама не хапала. Людзі стаялі па паўгадзіны ў чэргах.

Таксама людзі выказалі нотку незадаволенасці ў сувязі з тым, што АМАП забараніў прадаваць піва пасля 20:00, улічваючы, што фестываль скончваўся а 23-ай. Гэта быў не загад арганізатараў, а ўмова праваахоўных органаў.

Калі паглядзець, колькі людзей сабралася перад сцэнай на хэдлайнераў «А-fest» — латвійскі гурт «Brainstorm», то можна зрабіць выснову, што людзям гэта не асабліва перашкодзіла адпачыць.

Каб ахапіць усіх людзей каля сцэны, трэба было адысці вельмі далёка. Вось столькі людзей стаяла злева ад сцэны.
І столькі ж справа.

А ці былі вы на фестывалі? Якія засталіся ўражанні? Выказвайцеся ў каментах!

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада9

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС збіраецца забараніць этанол у антысептыках для рук3

Гарыць пасля ўдару Разанскі нафтаперапрацоўчы завод — адзін з найбуйнейшых у Расіі4

За 12 гадоў колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы вырасла ў чатыры разы, у Расіі скарацілася ўтрая5

Кіроўца хуткай з Дзяржынска паскардзіўся на нізкі заробак. У «Мінаблсантрансе» параілі больш працаваць ноччу8

Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і назвалі «тэрарыстам»1

Трамп заявіў, што трэба паўгода, каб навучыцца выкарыстоўваць ракеты «Тамагаўк», але ЗША не будуць вучыць гэтаму іншых13

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны52

Упершыню ў гісторыі беларусы могуць вярнуцца з Зімовай Алімпіяды ні з чым1

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада9

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць