Аўто44

У Нарвегіі падалі ў суд на Tesla з-за павольнага разгону электрамабіля

У Нарвегіі 126 уладальнікаў аўтамабіля Model S падалі ў суд на кампанію Tesla — пазоўнікі незадаволеныя хуткасцю разгону электракара.

Getty

Як паведамляе агенцтва Блумберг, нарвежцы хочуць, каб амерыканскі вытворца электрамабіляў вярнуў ім грошы, бо аўтамабілі, на іх думку, не адпавядаюць заяўленым патрабаванням па магутнасці і хуткасці.

Адвакат юрыдычнай фірмы Wikborg Rein Каспар Томэсэн паведаміў Блумбергу, што ў машын занадта мала конскіх сіл.

У электрамабілі Model S P85D прадугледжаны «шалёны рэжым», пры якім аўтамабіль павінен разганяцца да 100 км у гадзіну ўсяго 3,1-3,3 секунды. Нарвежскія пакупнікі сцвярджаюць, што ў «шалёным рэжыме» аўтамабіль не разганяецца так хутка.

Прадстаўнікі Tesla паведамілі Блумбергу і нарвежскім СМІ, што тэсты, праведзеныя самой кампаніяй і незалежнымі экспертамі, паказалі, што рэальныя характарыстыкі аўтамабіля адпавядаюць заяўленым.

Адзін з расчараваных пакупнікоў фрода Флетэн Якабсэн паведаміў нарвежскаму выданню Dagens Naeringsliv, што ён прадаў старую версію Model S магутнасцю ў 400 конскіх сіл, каб купіць больш магутную 700-сільную Model S P85D.

Ён кажа, што даплаціў каля 18 тысяч даляраў, але, па словах Якабсэна, магутнасць новага аўтамабіля склала толькі 469 конскіх сіл.

Нарвегія стала адным з самых буйных рынкаў для аўтамабіляў Tesla, паведамляе Блумберг. Часткова гэта звязана з субсідыямі з боку ўрада на куплю электрамабіляў. Мадэль Model S P85D больш не прадаецца ў краіне, яе змяніла Model S P90D.

У Нарвегіі ўжо падавалі ў суд на Tesla з-за занадта павольнага разгону электракара P85D. У чэрвені суд пастанавіў выплаціць пяці пацярпелым кліентам каля 6 тысяч даляраў кожнаму. Тады СМІ паведамілі, што аўтамабіль разганяецца да 100 км у гадзіну за 3,5 секунды.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме17

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме17

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць