Спорт77

«Цмокі-Мінск» прэзентавалі новыя склады каманд і беларускамоўны гімн 

Самая беларускамоўная баскетбольная каманда Беларусі «Цмокі-Мінск» правяла прэс-канферэнцыю з нагоды абноўленых жаночых, мужчынскіх і моладзевых складаў каманд сезона 2016/17.

На прэзентацыі каманда прэзентавала новую групу падтрымкі «Black Fox» і новы гімн «Цмокаў» на беларускай мове, у стварэнні якога браў удзел адзін з гульцоў каманды — амерыканец Джасцін Грэй.

У міжсезонне ў жаночай камандзе адбыліся істотныя перамены. У іншыя клубы перайшлі Гедрэ Паўгайце, Габрыэле Гуткаўскайце, Эмбер Джонс, Марына Івашчанка, Вольга Зюзькова, Вікторыя Панкова, Марына Крэс. На іх месца прыйшлі беларускія баскетбалісткі: Анастасія Сушчык, Ганна Лапо, Кацярына Рыбалка і Аляксандра Шаўчэнка. Падпісала дамову з клубам і маладая ўдзельніца зборнай Беларусі па баскетболе — Віялета Кіўляк. З’явілася і новая абаронца ў жаночай камандзе — Рэйчал Тэрыёт, якая адвучылася ў каледжы «Нябраска», дзе лічылася адной з самых перспектыўных баскетбалістак у амерыканскай студэнцкай лізе NCAA.

Рэйчал Тэрыёт.

Жаночая каманда «Цмокі» будзе ўдзельнічаць у чатырох турнірах: Чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі, Балтыйскай лізе і Усходне-Еўрапейскай лізе.

У мужчынскай камандзе таксама з’явіліся 5 новых гульцоў: Джорджэ Гагіч (Сербія), Дру Джойс (ЗША), Лаймонас Кіселюс (Літва), Няманья Мілошавіч (Чарнагорыя), Аляксей Трасцінецкі (Беларусь).

Каманда згуляе ў чатырох турнірах: Чэмпіянаце Беларусі, Кубку Беларусі, Адзінай лізе ВТБ і Лізе Чэмпіёнаў.

Генеральны дырэктар Юрый Шакола адзначыў, што любы клуб павінен быць сям’ёй, калі ён хоча перамагаць. «Мы гуляем на дастаткова высокім узроўні, дзе ніхто не хоча прайграваць. Мы таксама не хочам, таму поспехаў нам усім».

Юрый Шакола.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка ўручыў падзякі ад мэра Мінска баскетбалістам Аляксею Лашкевічу, Аляксандру Кудраўцаву, Паўлу Ульянку, Ігару Грышчуку і выказаў спадзяванні на будучы сезон.

«Я спадзяюся, наступныя гульні будуць такімі ж відовішчнымі, а можа, і пераўзыйдуць мінулы сезон. Клуб аб’ядноўвае не толькі гульцоў і трэнерскі штаб, але аб’ядноўвае і ўсіх нас». 

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць