Свет2929

Двое бізнэсменаў са спісу найбагацейшых людзей Расеі «прадалі» бабулі Аліны Кабаевай кватэры 

Двое бізнэсменаў, якія ўваходзяць у спіс найбагацейшых людзей Расіі па версіі Forbes, — Генадзь Цімчанка і Пётр Колбін, — прадалі тры кватэры ў элітных раёнах Масквы і Санкт-Пецярбурга бабулі старшыні рады дырэктараў «Нацыянальнай медыя групы», алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Аліны Кабаевай. Дакументы, якія пацвярджаюць факты здзелак, ёсць у распараджэнні тэлеканала «Дождь».

Гаворка ідзе пра дзве кватэры ў доме на Арбаце ў Маскве і кватэру ў доме з відам на Петрапаўлаўскі сабор у цэнтры Санкт-Пецярбурга. Згодна з выпіскамі з адзінага дзяржаўнага рэестра правоў на нерухомую маёмасць (ЕГРП), гэтая нерухомасць у снежні 2015 года была перааформлена бізнэсменамі Генадзем Цімчанкам і Пятром Колбіным на імя Ганны Зацапілінай. Так клічуць бабулю Аліны Кабаевай.

Плошча дзвюх суседніх двухпакаёвых кватэр Зацапілінай у Маскве — 601 квадратны метр; плошча пецярбургскай нерухомасці — 211 квадратных метраў.

Па адрасе Арбат, 18, дзе былі кватэры Колбіна, размешчаны сяміпавярховы дом клубнага тыпу з відам на Стары Арбат. У 2009 годзе «Новая газета» пісала, што ў будынку размешчана ўсяго 10 кватэр. Дом на Мытнінскай набярэжнай, 3 у Санкт-Пецярбургу знаходзіцца насупраць вострава, дзе размешчана Петрапаўлаўская крэпасць. Трохпавярховы дом пабудаваны ў 1899 годзе, у 2002 годзе да яго была дабудавана двухпавярховая мансарда. Да рэканструкцыі гісторык архітэктуры Андрэй Пунін залічваў дом да «найлепшых узораў позняй эклектыкі на Петраградскім баку».

Гэта не ўся элітная нерухомасць, якая перайшла Зацапілінай у апошні час. У сакавіку 2016 года агенцтва Reuters апублікавала матэрыял пра партнёра Аркадзя Ратэнберга Рыгора Баеўскага, які, як сцвярджаюць журналісты, перадаваў або прадаваў нерухомасць некалькім жанчынам, «звязаным з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным».

Спасылаючыся на матэрыялы міжнароднай Арганізацыі журналістаў-следчых, агенцтва расказала, што Баеўскі перадаваў элітную нерухомасць Кацярыне Ціханавай (яе Reuters раней называла малодшай дачкой расійскага прэзідэнта), студэнтцы Алісе Харчовай, якая пазіравала для календара да дня нараджэння Пуціна, і дзвюм сваячкам Аліны Кабаевай — сястры Лейсан Кабаевай і бабулі Ганне Зацапілінай. Тады прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць матэрыял Reuters, назваўшы яго «інфармацыйным укідам», якi быў ажыццёўлены з мэтай «разгайдаць сітуацыю ў краіне».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі39

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА3

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі9

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі39

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць