Эканоміка

У Нацыянальным аэрапорце адкрыўся лагістычны цэнтр па апрацоўцы міжнароднай пошты

17 кастрычніка на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск адбылося ўрачыстае адкрыццё лагістычнага цэнтра па апрацоўцы міжнароднай пошты РУП «Белпошта», у якім былі прадстаўлены найноўшыя тэхналагічныя рашэнні прыёму, апрацоўкі і падачы на мытны дагляд міжнародных паштовых адпраўленняў.

Як паведамляецца на сайце аэрапорта, у новым модульным будынку з вытворчай плошчай больш за 1,5 тысячы квадратных метраў будзе апрацоўвацца міжнародная пошта, якая паступае ў Беларусь паветраным шляхам. Лагістычны цэнтр аснашчаны сучасным абсталяваннем, інтэграваным з міжнароднай сістэмай IPS цэнтра паштовых тэхналогій Сусветнага паштовага саюза і інфармацыйнай сістэмай РУП «Белпошта». У цэнтры выкарыстоўваецца камбінаваная транспартная сістэма з арганізацыяй на працоўных месцах максімальна магчымай механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў апрацоўкі уваходнай міжнароднай пошты.

Лагістычны цэнтр ажыццяўляе апрацоўку і мытнае афармленне, міжнародных паштовых адпраўленняў, якія паступаюць у Беларусь авіятранспартам, сем дзён на тыдзень, кругласутачна, а гэта на сённяшні дзень дазваляе аптымізаваць тэрміны апрацоўкі ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў і паскараць іх дастаўку атрымальнікам. Тэрміны апрацоўкі аптымізуюцца да аднаго-двух дзён.

За дзевяць месяцаў з агульнага аб'ёму ўваходных міжнародных адпраўленняў з таварным укладаннем у лагістычным цэнтры апрацавана каля трох мільёнаў адпраўленняў, або больш за 30% ад агульнай колькасці.

Таксама за названы перыяд з пачатку года мытняй «Мінск-2» пры кантролі міжнародных паштовых адпраўленняў спынена пяць злачынстваў, звязаных з незаконным увозам у рэспубліку наркатычных і псіхатропных рэчываў; выяўлена 14 адміністрацыйных парушэнняў, звязаных з перасылкай лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы; 46 спроб незаконнай перасылкі насення раслін, якія выкарыстоўваюцца як сыравіна для вытворчасці наркотыкаў; канфіскавана больш за 530 штук насення канапель і спор галюцынагенных грыбоў; спынена 12 спроб перамяшчэння частак агнястрэльнай зброі і халоднай зброі і 17 фактаў незаконнай перасылкі культурных каштоўнасцяў, сярод якіх манеты, паштовыя маркі, грашовыя банкноты, дэкаратыўныя талеркі, рарытэтныя друкаваныя выданні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану2

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку44

Другі дзень запар з Беларусі ў Еўрасаюз не спрабуе прабіцца ніводзін мігрант13

Дзяўчына дамаглася, каб мабільны аператар зменшыў ёй рахунак за паслугі ў 10 разоў5

З пачатку поўнамаштабнай вайны Еўрасаюз заплаціў Расіі на 124 мільярды еўра больш, чым выдзеліў на падтрымку Украіны8

Сталі вядомыя падрабязнасці пра двух украінцаў, якія здзейснілі дыверсію на польскай чыгунцы і ўцяклі ў Беларусь11

Памятаеце ўкраінку, якую расіяне прывязалі да слупа? Тыя, хто яе катаваў, за гады вайны амаль усе загінулі. А вось што робіць цяпер яна23

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава1

Літоўскія фуры сутыкаюцца з праблемамі пры выездзе з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы1

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць