Грамадства66

БДУ і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт стварылі сумесны Інстытут тэхналогій

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт (ТНУ) стварылі сумесны Інстытут тэхналогій БДУ-ТНУ, паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Адукацыйны працэс у Інстытуце тэхналогій БДУ-ТНУ пройдзе па сістэме «2+2». Першыя два гады студэнты вучацца ў ТНУ, а наступныя два — у БДУ. Абарона дыпломаў адбудзецца ў беларускай ВНУ.

У складзе інстытута тры факультэты: інфармацыйных тэхналогій, эколагазберагальных тэхналогій ТНУ-МДЭІ імя А.Д. Сахарава і факультэт даўніверсітэцкай адукацыі.

Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт створаны ў 1947 годзе. У ТНУ рыхтуюць спецыялістаў на фізічным факультэце, хімічным, медыцынскім, філасофскім, юрыдычным, гістарычным, філалагічным, фінансава-эканамічным і іншых. Дзейнічаюць лабараторыі, Цэнтр навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічных распрацовак, навуковая бібліятэка, сектар малой паліграфіі, лінгафонныя кабінеты, батанічны сад.

ТНУ мае цесныя кантакты з многімі вядучымі ВНУ і навукова-даследчымі інстытутамі свету, сярод якіх Маскоўскі дзяржуніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?2

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію6

Заслужаная артыстка Беларусі прызнавалася ў любові да Адэсы. А цяпер сыграла ў прапагандысцкім фільме «пра СВА»10

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?5

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расійскіх сыроў7

Ціханоўскі заклікаў беларускую дыяспару выходзіць на пікеты64

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня13

У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»10

«Не ядавіты, але вельмі небяспечны». Беларуска паказала грыб, які выклікаў неверагодныя спрэчкі карыстальнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць