Здарэнні11

Стрыечныя браты загінулі пры пажары ў Пружанскім раёне

Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі двух мужчын падчас узгарання прыватнага дома ў вёсцы Росахі, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

sk.gov.by

Трагедыя адбылася сёння прыкладна ў 7 гадзін раніцы. Паведамленне аб моцным задымленні прыватнага дома паступіла ў службу 101 ад кіроўцы школьнага аўтобуса. На месца здарэння неадкладна адправіліся супрацоўнікі РАНС. Пасля тушэння агню на кухні ратавальнікі выявілі ў жылым пакоі целы двух стрыечных братоў.

«Уласнікам домаўладання з'яўляўся 56-гадовы мужчына. Ён нідзе не працаваў, пражываў адзін. Яго 76-гадовы сваяк, жыхар Брэста, прыехаў напярэдадні ў госці. Як патлумачылі аднавяскоўцы, увечары мужчыны распівалі спіртныя напоі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні», — адзначылі ва УСК.

На месцы здарэння працуюць следчыя сумесна са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па выніках агляду выяўлена, што ў печы на момант пажару не палілася, электраправодка была ў спраўным стане. У падлозе пад ложкам на кухні і прылеглай да яе сцяне выяўленыя скразныя прагарыны. Бачных цялесных пашкоджанняў у мужчын не мелася. Як мяркуецца, іх гібель наступіла ад атручэння чадным газам. З мэтай высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Квадратны метр у Мінску ўжо па $1850. Колькі яшчэ будзе працягвацца рост?7

Сацсеткі NaviBand уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

У Польшчы заяву Івана Церцеля аб дыялогу спецслужбаў дзвюх краін пракаментавалі шасцю кароткімі словамі17

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму36

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць