Падзякі

Моладзь бароніць «НН»

Нашы карэспандэнты былі ўражаныя колькасьцю людзей, якія адгукнуліся на заклік інтэрнэт-супольнасьці падтрымаць найстарэйшую беларускую газэту. Тры сотні чалавек сабраліся на месцы, дзе стаяў намётавы гарадок, і адначасова разгарнулі прынесеныя з сабою нумары «НН».

Салігорская акцыя сабрала каля трыццаці чалавек.

Фота Алеся Міхалка

Нашы карэспандэнты былі ўражаныя колькасьцю людзей, якія адгукнуліся на заклік інтэрнэт-супольнасьці падтрымаць найстарэйшую беларускую газэту. Тры сотні чалавек сабраліся на месцы, дзе стаяў намётавы гарадок, і адначасова разгарнулі прынесеныя з сабою нумары «НН». Відовішча ўражвала. Газэтаў на ўсіх не хапала: набыць «Нашу Ніву» ў Менску зараз практычна немагчыма. «Ну адарвіце нам хоць пару старонак!» – сьмяяліся тыя, хто прыйшоў з пустымі рукамі.

Сярод флэш-мобаўцаў вылучаліся заўсёдныя праваахоўнікі ў цывільным. Таксама з газэтамі ў руках. Некаторыя паапраналі пінжакі. Маўляў, газэта ж для інтэлігенцыі, у спартовым касьцюме неяк няёмка... Потым грамада, чытаючы газэты, рушыла праспэктам да плошчы Перамогі.

Цішыню парушалі супрацоўнікі сілавых структур, якія па гучнай сувязі папярэджвалі чытальнікаў пра адказнасьць. На мосьце цераз Сьвіслач спаткалі здымачную групу БТ, якая працавала над якімсьці сваім сюжэтам. Відавочцы казалі, што апэратар, пабачыўшы людзей зь незалежнай прэсай у руках, кінуўся з праспэкту хавацца пад мост.

Людзі на праспэкце на флэшмоб рэагавалі жыва. «Ну і дзе ж ваш Мілінкевіч?» – пыталася кабета, пабачыўшы ў моладзі значкі «За Свабоду». «Сядзіць Мілінкевіч!» «Як сядзіць?!» – іронія зьмянілася зьдзіўленьнем і абурэньнем.

Пасьля сканчэньня акцыі, калі людзі разыходзіліся з плошчы Перамогі, спэцназаўцы ў цывільным паспрабавалі схапіць двух удзельнікаў. Але на дапамогу ім кінуліся іншыя і вырвалі з рук міліцыянтаў. Тады «ціхары» зьмянілі тактыку. Яны затрымалі некалькі чалавек на вуліцы Кісялёва і яшчэ пяць чалавек на вуліцы Янкі Купалы. Затрыманых адвезьлі ў аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну й перапісалі пашпартныя зьвесткі.

Флэш-моб салідарнасьці з «НН» у Менску. Трыста чалавек прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Фота Юліі Дарашкевіч

* * *

2 траўня флэшмоб у падтрымку «НН» адбыўся ў Салігорску. Тры дзясяткі юнакоў і дзяўчат а 20-й сабраліся на цэнтральнай плошчы і дэманстратыўна чыталі «Нашу Ніву».

* * *

А 4 траўня флэшмобэраў з «Нашай Нівай» ды іншымі незалежнымі газэтамі затрымлівалі ля выстаўнага комплексу «Белэкспа», дзе праходзіла афіцыйная выстава СМІ.

* * *

Дзякуй усім удзельнікам флэшмобаў. Сваімі ўчынкамі вы надаяце нам новую сілу, каб працаваць. Галоўным сродкам барацьбы Рэдакцыі будзе выдаваньне «Нашай Нівы». А вы таксама пішэце ў яе і бярэце ўдзел у распаўсюдзе. Гэта наш галоўны моб.

Сяргей Мікулевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць