Меркаванні

Адкрыты ліст да Аляксандра Мілінкевіча, палітвязня і чалавека

З вашых старонак маю шанец зьвярнуцца да экс-кандыдата ў прэзыдэнты, палітвязьня Аляксандра Мілінкевіча. Зьвярнуцца да чалавека, якому паверыла вялікая частка беларускага народу, за якім выйшлі на вуліцы дзясяткі тысяч людзей. Зьвярнуцца з пытаньнем: што далей? Каб яго абдумаць, тэрмін дадзены дастатковы. Ад імя тых, хто ня хоча расчаравацца, хто выказвае падтрымку ўсім палітвязьням Беларусі,

    Адпачынак. Сьпяшацца няма куды. На бліжэйшых пятнаццаць дзён Распарадак вядомы (гады ў рады!), Невядома, ці будзе плён. Абіраў, меркаваў ты, настойваў, хацеў, Ці ня здолеў ужо мяняць, Толькі сёньня твой лёс – гэта камэр прыцэл Ды ў камэры цішыня. І калі на чале калёны ўстаў Ды Чарнобыльскім шляхам ішоў, І калі грэлі рукі кайданак сталь – Колькі дзён перадумаў зноў? Ад паверкі першай каля сямі Да апошняй у дваццать тры – Падарунак, дадзены лёсам тваім: Час, каб думаць і гаварыць, Час прыйсьці да высноў, час памылкі шукаць, Назапашваць спартовую злосьць, Час прызнацца, ці хочаш ты нешта мяняць, Ці ўжо добра табе як ёсьць. Засталося ці шмат дарогі тваёй? Ці пасьпееш пакінуць знак?.. Мала выйсьці з узьнятаю галавой. Ты ня помнік, ты – Лідэр. Ці так?

Алена Церашкова

З вашых старонак маю шанец зьвярнуцца да экс-кандыдата ў прэзыдэнты, палітвязьня Аляксандра Мілінкевіча. Зьвярнуцца да чалавека, якому паверыла вялікая частка беларускага народу, за якім выйшлі на вуліцы дзясяткі тысяч людзей. Зьвярнуцца з пытаньнем: што далей? Каб яго абдумаць, тэрмін дадзены дастатковы.

Ад імя тых, хто ня хоча расчаравацца, хто выказвае падтрымку ўсім палітвязьням Беларусі,

    Адпачынак. Сьпяшацца няма куды.

    На бліжэйшых пятнаццаць дзён

    Распарадак вядомы (гады ў рады!),

    Невядома, ці будзе плён.

    Абіраў, меркаваў ты, настойваў, хацеў,

    Ці ня здолеў ужо мяняць,

    Толькі сёньня твой лёс – гэта камэр прыцэл

    Ды ў камэры цішыня.

    І калі на чале калёны ўстаў

    Ды Чарнобыльскім шляхам ішоў,

    І калі грэлі рукі кайданак сталь –

    Колькі дзён перадумаў зноў?

    Ад паверкі першай каля сямі

    Да апошняй у дваццать тры –

    Падарунак, дадзены лёсам тваім:

    Час, каб думаць і гаварыць,

    Час прыйсьці да высноў, час памылкі шукаць,

    Назапашваць спартовую злосьць,

    Час прызнацца, ці хочаш ты нешта мяняць,

    Ці ўжо добра табе як ёсьць.

    Засталося ці шмат дарогі тваёй?

    Ці пасьпееш пакінуць знак?..

    Мала выйсьці з узьнятаю галавой.

    Ты ня помнік, ты – Лідэр. Ці так?

Алена Церашкова

Каментары

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць