Свет1010

Трамп паабяцаў сысці з бізнэсу на час прэзідэнцтва

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што рыхтуецца да «поўнага адыходу ад бізнэсу» на працягу свайго прэзідэнцкага тэрміну, каб пазбегнуць канфлікту інтарэсаў, піша ВВС. 

Getty

«Цяпер рыхтуюцца дакументы, падпісаўшы якія, я цалкам выйду з бізнэс-аперацый. Прэзідэнцтва — нашмат больш важная задача», — напісаў магнат у твітары.

«Хоць паводле закона я не абавязаны гэтага рабіць, як прэзідэнт, я лічу важным пазбегнуць канфлікту інтарэсаў са сваімі кампаніямі», — пракаментаваў сваё рашэнне Трамп.

Дэталі свайго сыходу ён абяцае распавесці на прэс-канферэнцыі 15 снежня.

Трамп ацэньвае сваю маёмасць у больш чым 10 млрд даляраў, хоць гэтая ацэнка аспрэчваецца экспертамі. Арганізацыі, якія вывучалі яго фінансы, прыйшлі да розных высноў.

Часопіс Forbes ацаніў яго маёмасць у 4,5 млрд даляраў, кампанія Wealth-X — у 4,4 млрд, а Індэкс мільярдэраў Bloomberg лічыць, што ў Трампа усяго 2,9 млрд даляраў.

Трамп адхіляе ўсе гэтыя ацэнкі, заяўляючы, што ён «каштуе значна больш».

Трамп узначаліў бізнэс свайго бацькі ў 1979 годзе. У 1999 ён пабудаваў самае знакамітае сваё збудаванне — 68-павярховы хмарачос Trump Tower на Пятай авеню ў Нью-Ёрку. За гэтым рушылі ўслед іншыя праекты, якія носяць імя Трампа — Trump World Tower, Trump International Hotel і іншыя.

Трамп таксама развіваў сеткі гасцініц і казіно, але гэты кірунак бізнэсу абярнуўся чатырма банкруцтвамі — зрэшты, удар прыйшоўся па асобных прадпрыемствах, а не па ўсёй бізнэс-імперыі Трампа.

Акрамя гэтага, Трамп займаўся шоў-бізнэсам. З 1996 па 2015 год ён валодаў правамі на конкурсы прыгажосці Міс ЗША і Міс Сусвет, а ў 2003 годзе запусціў на канале Эн-бі-сі рэаліці-шоу «Кандыдат», у якім быў прадзюсарам і вядучым.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявічах будуюць школу з фасадамі ў стылі карцін Малевіча ФОТЫ3

У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства1

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце1

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора5

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

«Усе прымежныя паркоўкі забітыя фурамі з літоўскімі нумарамі». Лукашэнка ўвёў дадатковыя абмежаванні для літоўскіх перавозчыкаў7

У цэнтры Рыма двойчы абвалілася гістарычная вежа Конці1

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць