Улада6767

Шуневіч: Траціна з 700 работнікаў ДАІ не прайшлі праверкі дэтэктарам хлусні

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч зрабіў некалькі гучных заяваў у эфіры праграмы «Буйным планам» на «Беларусь-1».

Пра «інфармацыйную вайну» супраць міліцыі

Аналізуючы досвед «каляровых рэвалюцый», можна зрабіць простую выснову: усе яны пачыналіся з дыскрэдытацыі ўлады і найбольш моцных яе галін, засцерагае Шуневіч.

Я лічу, што ў Беларусі органы ўнутраных спраў з’яўляюцца аднымі з самых моцных аргументаў улады па падтрыманні правапарадку і дзяржаўнасці. Шуневічу падаецца, тут спрабуюць разыграць той жа сцэнар.

Па кожным выпадку з’яўлення кампраметуючай інфармацыі праводзіцца праверка. Сёлета было заведзена 123 крымінальныя справы ў адносінах да супрацоўнікаў.

Пра смяротную аварыю кіраўніка баранавіцкага ДАІ

Любы падобны выпадак — гэта ўдар пад дых усёй сістэме, гэта ганьба ўсяму афіцэрскаму корпусу і, у прыватнасці, службе ДАІ.

Такі канкрэтны выпадак ў сто разоў нівеліруе ўсё тое, што мы робім добрае.

Ніводзін супрацоўнік, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, — не толькі за стырном, але і на працоўным месцы ці ў форме — не застаўся служыць у органах. Такіх прэцэдэнтаў няма і не будзе.

Пра колькасць міліцыянтаў

Штатная колькасць органаў унутраных спраў — 405 супрацоўнікаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэта супастаўна з колькасцю паліцыянтаў у Еўропе. У нас ёсць план аптымізацыі ведамства, і мы мяркуем, што з часам зможам меншымі сіламі забяспечваць грамадскую бяспеку.

Пра дэтэктары хлусні

Служба ДАІ праходзіць праверку дэтэктарам хлусні. Кожны супрацоўнік, які будзе набліжацца да працягу кантракта, пройдзе гэту працэдуру. На сёння каля 700 чалавек мы такім чынам праверылі. Адна траціна гэтую працэдуру не прайшла, і з імі кантракт працягнуты не будзе.

Альбо ты адмовіўся ад паліграфа, альбо ты яго не прайшоў — вынік быў аднолькавым. Кантракт мы не працягнем.

[Пра магчымасць няправільнага выніку, паказанага паліграфам]: Я гатовы ахвяраваць тымі 2%, якія не прайшлі паліграф.

Пра наркотыкі

На краіну была здзейсненая экспансія. Атака міжнародных сіндыкатаў па вытворчасці наркотыкаў. Яны палічылі нашу краіну не толькі транзіцёрам, але і рынкам, які можа спажываць пэўную колькасць наркотыкаў.

Гэтую экспансію мы не змаглі своечасова адчуць. Але мы вельмі хутка зрэагавалі на гэтую сітуацыю заканадаўча і змаглі яе пераламаць.

У наркакантролі створаная служба інтэрнэт-выведкі, асноўная задача якой — выяўленне сеткі распаўсюднікаў, сайтаў і інтэрнэт-крамаў, а таксама блакаванне іх працы.

Пра «зладзеяў у законе»

На сёння нам вядома пра шасцярых «злодзеяў у законе» беларускага паходжання. Усе яны былі «каранаваныя» за мяжой. На нашай тэрыторыі права «каранавацца» яны не маюць.

Трое з іх знаходзяцца ў месцах пазбаўлення свабоды. Адзін за мяжой, не паказваючы сюды носу. Адзін баражыруе паміж Беларуссю і Турцыяй, яшчэ адзін — пад прэвентыўным наглядам у Слуцку.

Ігар Шуневіч

Нар. у 1967 ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў у міліцыі. Працаваў у КДБ (2007—2012). У студзені 2012 прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў, у маі таго ж года — міністрам.

Апытанка

Каментары67

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»32

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны9

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай16

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці4

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»32

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць