Здароўе5252

Мінаховы здароўя хоча афіцыйна забараніць медыкам насіць кароткія халаты і шпількі

Мінаховы здароўя вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы пра нормы медыцынскай этыкі. Калі дакумент прымуць, медыкам будзе афіцыйна забаронена грубіць пацыентам, рэкламаваць ім лекі, насіць нарошчаныя пазногці і высокія абцасы на працы, піша Tut.by.

Фота naviny.by

У тэксце гаворыцца, што медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі павінны быць ветлівымі і стрыманымі падчас працы. У размове з пацыентамі, яны павінны сачыць за карэктнасцю не толькі таго, што яны гавораць, але таксама жэстаў і мімікі. Таксама медработнікі павінны быць памяркоўнымі, паважаць погляды іншых людзей і не дапускаць дыскрымінацыі па любых прыкметах, ад нацыянальнай да моўнай. Яны павінны захоўваць медыцынскую таямніцу.

У дакуменце сказана, што крытыка не павiнна ўплываць на якасць працы медыка. Тое самае тычыцца палітыкі і асабістай зацікаўленасці — медработнік павінен выключыць уплыў гэтых фактараў на свае абавязкі. Дакумент абавязвае доктара распавядаць пацыенту пра непажаданы эфект прызначаных лекаў і не дапускаць рэкламы.

Што тычыцца ўзаемаадносінаў з калегамі, медработнікі павінны быць патрабавальныя, але ветлівыя, не ацэньваць калег у прысутнасці пацыента, не прыкрываць махлярства і карупцыю і не займацца гэтым самім. Яны павінны «пазбягаць любых дзеянняў, якія падрываюць давер грамадства да сістэмы аховы здароўя».

Асобна сказана пра знешні выгляд медыцынскіх работнікаў. Так, дакумент забараняе насіць на працы вопратку з празрыстых тканін, шыйныя шалікі, буйныя ўпрыгажэнні, пляжны абутак і абутак на высокім абцасе. Медыцынскі халат павінен прыкрываць мінімум дзве траціны сцягна. Нельга карыстацца яркай касметыкай, рэзкімі духамі і насіць нарошчаныя пазногці. Таксама недапушчальна адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў.

Заўвагі і прапановы па дакументу можна адпраўляць ва ўпраўленне кадравай палітыкі Міністэрства аховы здароўя на электронны адрас [email protected] да 29 снежня 2016 года.

Каментары52

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Складзены спіс трас, на якіх найчасцей адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі1

Латвія запатрабавала ад больш як 800 расіян пакінуць краіну — яны не здалі экзамен па латышскай мове37

Расійскага палітыка Ілью Яшына пазбавілі грамадзянства4

«Еўрапейцы, вучыцеся ва Украіны»13

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі19

У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце1

У Магілёве косяць траву з цікавым крэатывам ВІДЭА3

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць