Здарэнні33

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд

Вячаслаў Луцкін паставіў новы рэкорд, злавіўшы ў мінулыя выхадныя на Вілейскім вадасховішчы сома вагой у 44 кілаграмы, а даўжынёй — 1 метр 93 сантыметры. Мяркуецца, што гэта самая буйная рыба, калі-небудзь вылаўленая ў гэтых водах, піша Kraj.by.

Рыбачыць віляйчанін з дапамогай сучаснага абсталявання — сонара, які дазваляе бачыць рыбу ў рэжыме анлайн. См быў выяўлены на глыбіні 12 метраў. Паводле яго слоў, паляванне на гіганта вялі наўмысна на працягу трох тыдняў. Першая спроба скончылася няўдала — сом парваў снасці і ўцёк.

Але гэтым разам удача была на баку рыбака. Пераадолеўшы супраціў гіганта, ён з дапамогай жонкі Юліі змог зацягнуць яго ў лодку. Барацьба з трафеем доўжылася каля 40 хвілін, спінінг зламаўся на тры часткі.

— Адрэналін біў ключом! Лапатку звяло, спіна баліць, — успамінае Вячаслаў.

Вага сома аказалася настолькі вялікай, што магчымасці бязмена зашкалілі. Давялося разрэзаць рыбу і ўзважваць па частках. Адна толькі галава «монстра» пацягнула на 8 кілаграмаў. Паводле ацэнак рыбака, узрост сома складае ад 13 да 15 гадоў. Вячаслаў расказаў, што сомы не агрэсіўныя, за выключэннем перыяду нерасту, калі яны ахоўваюць гняздо.

— Падобна на белае мяса, вельмі смачнае. Частка ўлову пайшла на стэйкі, — рыбак адзначыў выдатныя смакавыя якасці рыбы.

Вячаслаў захапляецца рыбалкай з дзяцінства, гэта захапленне прышчапіў яму дзядуля. Апошнія два гады мужчына прысвячае любімай справе амаль увесь вольны час. Але гэта рыбалка, відавочна, застанецца ў яго памяці як самая яркая і эмацыйная.

Каментары3

  • малайца
    09.09.2025
    традыцыйных поглядаў, адсачыў і зьеў гаспадара вады...
  • Алесь Жук-Жукоўскі
    09.09.2025
    Эм, і яго не пасадзяць за браканьерства? Вось так можна ўзяць, вылавіць рыбу і яшчэ ў сацсеткі з гонарам закінуць здымкі? Выклікае шмат пытанняў.
  • Яяязь!
    09.09.2025
    Соooм Здоровенный! Рыба моей мечты!

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА12

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Калаўра мы не пакрыўдзілі3

Ці пакараюць непрышпіленага Караева за парушэнне ПДР? Вось што адказалі ў ДАІ3

За расследаванне супраць Паўла Латушкі абяцаюць салідныя грошы4

Кампанія пашкадавала змарнелага хаскі і жорстка забіла яго гаспадара. Жонка забітага таксама далучылася да катаванняў11

Знеслі апошні драўляны дом. Сядзібная забудова каля метро «Грушаўка» амаль знікла3

Пратэстоўцы ў Катманду падпалілі рэзідэнцыю прэзідэнта і прэм'ера7

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых17

Карбалевіч: Ад апазіцыі цяпер мала што залежыць, варта рыхтавацца да сыходу Лукашэнкі13

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА12

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць