Свет33

Зборная Латвіі па скелетоне будзе байкатаваць ЧС у Сочы

Зборная Латвіі па скелетоне адмовілася ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету па бабслеі і скелетоне, які ў 2017 годзе пройдзе ў Сочы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце латвійскай зборнай у нядзелю, 11 снежня.

«Прайшло нямала часу з таго моманту, як Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) і Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) упершыню апублікавалі інфармацыю пра несумленных спартоўцаў у нашым відзе спорту. Цяпер, пасля апошніх паведамленняў, мы заяўляем: з нас хопіць», — гаворыцца ў дакуменце.

Як падкрэслілі латвійскія спартоўцы, на чэмпіянаце свету па біятлоне і скелетоне, што мае адбыцца, яны з радасцю выступяць на спаборніцтвах у любой краіне, але не будуць удзельнічаць у ЧС у Сочы — «там, дзе ў 2014 годзе быў скрадзены дух Алімпіяды».

Чэмпіянат свету па бабслеі і скелетоне пройдзе ў Сочы з 13 па 26 лютага 2017 года. Раней газета The New York Times пісала, што магчымасць байкатаваць ЧС разглядае зборная ЗША, паведамляе DW.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Складзены спіс трас, на якіх найчасцей адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі1

Латвія запатрабавала ад больш як 800 расіян пакінуць краіну — яны не здалі экзамен па латышскай мове37

Расійскага палітыка Ілью Яшына пазбавілі грамадзянства4

«Еўрапейцы, вучыцеся ва Украіны»13

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі19

У Мінску абкатваць аплату ў грамадскім транспарце банкаўскай карткай будуць на папулярным маршруце1

У Магілёве косяць траву з цікавым крэатывам ВІДЭА3

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў6

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць