Грамадства55

АРІП: Цяпер і ў Мінску можна ўводзіць дадзеныя лічыльнікаў вады адразу пры аплаце «камуналкі»

Мінчукам далі абяцаную магчымасць уносіць паказанні лічыльнікаў вады ў момант аплаты «камуналкі». Тэлефанаваць і адпраўляць смс-паведамленні не трэба. Пра гэта finance.tut.by паведамілі ў АРІП.

Сістэма сама перадае паказанні для налічэння платы за камунальныя паслугі і ўключэння ў паведамленне за бягучы месяц, пасля чаго можна рабіць плацёж. Аплата за ўвод дадзеных лічыльнікаў у АРІП не спаганяецца.

— Магчымасць перадаваць паказанні лічыльнікаў адначасова з аплатай камунальных плацяжоў у АРІП даступная плацельшчыкам у многіх рэгіёнах Беларусі даўно, — нагадала намеснік старшыні праўлення НКФА «АРІП» Наталля Штэўніна. — Мы імкнемся адпавядаць пастаянна растучым чаканням беларускіх спажыўцоў ад сэрвісу і таму пастараліся аператыўна адрэагаваць на сфармаваны ў мінскіх плацельшчыкаў запыт на павышэнне зручнасці дзеючай працэдуры аплаты.

Нагадаем, пасля пераходу на новую сістэму «Разлік-ЖКП» у Мінску перастаў працаваць сайт komplat.by, у якім мінчане ўводзілі паказанні прыбораў уліку вады онлайн.

У АРІП склалі падрабязную інструкцыю пра тое, як цяпер паведамляць пра зрасходаваную ваду.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране3

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць