Грамадства44

«Іракскія авіялініі» адкрылі рэгулярны рух паміж Іракам і Беларуссю

«Іракскія авіялініі» адкрылі рэгулярны рух паміж Іракам і Беларуссю — пакуль на месяц. 

Як паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», урачыстае адкрыццё новага маршруту паміж іракскімі гарадамі Багдад і Басра і Мінскам адбылося 20 студзеня. У 10.40 па мінскім часе ў беларускай сталіцы ажыццявіў пасадку лайнер, на борце якога знаходзіліся «высокія госці» з Ірака: міністр транспарту, члены парламента, дырэктар авіякампаніі і журналісты.

Па рашэнні «Іракскіх авіяліній», рэйс ІА-272/271 па маршруце Багдад — Мінск і назад будзе выконвацца па пятніцах на працягу месяца да 20 лютага. Час прылёту ў Мінск — 10.40, вылету назад у Багдад — 15.00.

Рэйс ва-276/275 з Басры ў Мінск і назад будзе выконвацца па панядзелках таксама на працягу месяца да 20 лютага. Час прылёту ў сталіцу Беларусі — 10.10, вылету назад — 15.00.

«Іракскія авіялініі» — дзяржаўная авіякампанія Рэспублікі Ірак, створаная ў 1945 годзе. Авіяпарк кампаніі складаецца з самалётаў Боінг 737-700, Боінг 737-300, Аэробус А300, Боінг 737-200, Боінг 737-800, Боінг 777-200, Боінг 737-400, Bombardier CRJ-900, Боінг 787-8.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі5

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў15

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП15

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць