Здарэнні7070

Мінчук, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, атрымаў тры гады калоніі

Суд Партызанскага раёна Мінска 7 лютага прысудзіў мінчука Кірыла Філіпчыка, які дрыфтаваў каля манумента Перамогі, па сукупнасці ўчыненых злачынстваў да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён заключаны пад варту ў зале суда, паведамілі ў раённым судзе.

Такое ж пакаранне абвінавачанаму прапаноўваў дзяржаўны абвінаваўца.

Філіпчык абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і ч. 2 ст. 346 (здзек з асабліва каштоўнай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) КК.

Сваю віну ў здзяйсненні хуліганства Філіпчык прызнаў часткова. Не прызнаў знаходжанне ў момант здзяйснення злачынства ў стане алкагольнага ап'янення. Па ст. 346 КК абвінавачаны віну не прызнаў. Пры гэтым папрасіў прабачэння перад ветэранамі, а ў апошнім слове папрасіў не пазбаўляць яго волі. Абарона Філіпчыка прасіла суд апраўдаць яго.

Філіпчык абвінавачваецца ў тым, што з 1.30 па 1.50 29 лістапада мінулага года, «будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся на тэрыторыі манумента Перамогі, з хуліганскіх памкненняў, выказваючы відавочную непавагу да грамадства і з выключным цынізмам, кіруючы аўтамабілем Mercedes-Benz S300, здзейсніў заезд на тэрыторыю помніка абаронцам Айчыны — манумента Перамогі, загадзя не прызначаную для руху транспартных сродкаў, пасля чаго мэтанакіравана увёў вышэйзгаданы аўтамабіль у кіраваны занос, праехаўшы на ім па тэрыторыі манумента Перамогі не менш трох колаў вакол сваёй восі (дрыфтаваў)».

Заспеты ў момант здзяйснення гэтых дзеянняў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, на патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў ён не рэагаваў, дэманстратыўна неаднаразова парушыў абавязковыя для выканання правілы дарожнага руху, пасля чаго схаваўся.

Па лініі міліцыі ў дачыненні да кіроўцы было складзена шэсць адміністрацыйных пратаколаў: па чч. 1, 6 і 10 арт. 18.14 (невыкананне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў або іншых правілаў дарожнага руху), ч. 4 арт. 18.36 (парушэнне парадку карыстання аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання), ч. 1 арт. 18.21 (невыкананне патрабавання аб спыненні транспартнага сродку), ч. 1 арт 18.22 (парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правілаў дарожнага руху) КаАП. Агульная сума штрафу — 630 рублёў. Правапарушальнік таксама пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам на 18 месяцаў.

У дачыненні да чалавека, які здымаў дрыфт на відэа, складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 18.23 КаАП. Яму трэба будзе выплаціць штраф у шэсць базавых велічынь.

Апытанка

Глядзіце таксама: «Навошта — патлумачыць не магу». Судзяць мінчука, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі

Каментары70

Цяпер чытаюць

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктару EPAM сабралі палову сумы на лячэнне жонкі ад раку. Але трэба яшчэ11

Расія ўдарыла па пасажырскім цягніку ў Сумскай вобласці2

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы3

Леў Талстой атрымаў у падарунак з Пружанаў 100 кос і адну з іх павесіў у кабінеце1

Легенда пра святога Пятра Міронавіча49

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць