Здарэнні99

Справу п'янага кіраўніка ДАІ, які на аўто збіў жанчыну, перадалі ў суд

Справу былога часовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка ДАІ Баранавіцкага раёна перадалі ў суд. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавяла памочнік старшыні Брэсцкага абласнога суда Марына Скалковіч.

Фота abw.by

Разглядаць яе будзе суд Ляхавіцкага раёна, але дата судовага працэсу пакуль не прызначаная.

Экс-даішніка вінавацяць у парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

ДТЗ, якое прывяло супрацоўніка ДАІ на лаву падсудных, адбылося 26 лістапада 2016 года. Кіраўнік Баранавіцкай ДАІ ехаў п'яным на ўласным аўто — не ў форме і ў вольны час. На трасе каля вёскі Дарава ў Ляхавіцкім раёне ён збіў 36-гадовую жанчыну. Маці дваіх дзяцей загінула на месцы.

Пасля аварыі кіроўцу затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 29 лістапада яго ўзялі пад варту. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч вельмі рэзка выказаўся пра гэты выпадак і паведаміў, што супрацоўнікі ДАІ праходзяць праверку на паліграфе.

Як выявіла следства, праведзенае ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, у момант ДТЗ жанчына ішла па пешаходным пераходзе. Аўтамабіль рухаўся з хуткасцю, большай за 60 км/гадз.

Каментары9

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць