На вуліцах Мельбурна з'явіліся «жаночыя» святлафоры, паведамляе The Telegraph.


Сёння, за дзень да Міжнароднага жаночага дня, у горадзе было ўстаноўлена 10 святлафораў з жаночымі абразкамі пешаходаў. Адзначаецца, што адбылося гэта для забеспячэння гендарнай роўнасці.
Ідэя ў тым, каб на святлафорах былі і мужчынскія, і жаночыя абразкі, каб «паменшыць несвядомую прадузятасць».
There's even a little lady on the new instructions for pedestrians @7NewsMelbourne pic.twitter.com/2GWU7flUCA
Меркаванні з нагоды новаўвядзення падзяліліся. Крытыкі праекту кажуць, што гэта «фемінізм у найгоршым сваім праяўленні» і сцвярджаюць, што выява «чалавека без сукенкі» зусім неабавязкова абазначае асобу мужчынскага полу.
Каментары