Меркаванні66

Пра Берніковіча, выбары і «няздольную» эліту

Досыць было пары дзён адносна свабоднага збору подпісаў, каб рассыпаўся міф аб эліце, няздольнай ахвяравацца, апазыцыі, няздатнай арганізавацца, аб інтэлігенцыі, далёкай ад народу, і народзе, якому ня трэба дэмакратыі. Міф, у якога кароткія ногі, але ў які самі яго ахвяры гатовыя былі паверыць. Камэнтар Рэдакцыі.

Камэнтар Рэдакцыі.

Досыць было пары дзён адносна свабоднага збору подпісаў, каб рассыпаўся міф аб эліце, няздольнай ахвяравацца, апазыцыі, няздатнай арганізавацца, аб інтэлігенцыі, далёкай ад народу, і народзе, якому ня трэба дэмакратыі. Міф, у якога кароткія ногі, але ў які самі яго ахвяры гатовыя былі паверыць.

За тыдзень збору ініцыятыўная група па вылучэньні Яраслава Берніковіча ў дэпутаты сабрала каля 4000 подпісаў у ягоную падтрымку.

Берніковіч, лідэр нацыянальнага кола ў Глыбокім, вылучаны ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. У яе ўваходзяць Глыбоцкі і Вушацкі раёны — самая глыбінка. Ад лукашэнкаўцаў па гэтай акрузе балятуецца старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка. Перадпэнсійнага веку доўгажыхар вэртыкалі (працуе на сваёй пасадзе ад 1994 году), ён заплянаваў атрымаць сынэкуру ў сталіцы.

Які толк ад збору подпісаў, калі свабодных выбараў усё адно няма, скажаце вы? Апазыцыйных кандыдатаў звальняюць — як Меха зь «Белтрансгазу» ў Кобрыне — каб пасьля сказаць, глядзіце: яны ж усе беспрацоўныя, за кошт чаго яны жывуць? Апазыцыйных кандыдатаў выклікаюць — усіх да аднаго — у Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў. Ад пазаўчора Камітэт стаў патрабаваць дэклярацыі пра даходы і маёмасьць і ад родных прэтэндэнтаў — бацькоў, братоў, сясьцёр ды жанок. Назіральнікаў ад тых кандыдатаў не ўключаюць у выбарчыя камісіі, каб ніхто ня мог прасачыць, хто там і што лічыць. СМІ прамываюць мазгі. Пры гэтым паводле нейкага разьліку — хіба каб стварыць бачнасьць выбару — тым самым кандыдатам, беспрацоўным, аточаным, дазволілі свабодна зьбіраць подпісы. Гэта ўсё фарс, вядома, а не дэмакратыя. Ніхто не зьбіраецца дзяліцца ўладай.

Але досыць было пары дзён адносна свабоднага збору подпісаў, каб рассыпаўся міф аб эліце, няздольнай ахвяравацца, апазыцыі, няздатнай арганізавацца, аб інтэлігенцыі, далёкай ад народу, і народзе, якому ня трэба дэмакратыі. Міф, у якога кароткія ногі, але ў які самі яго ахвяры гатовыя былі паверыць. Чатыры тысячы подпісаў за тыдзень у Глыбокім і Докшыцах — гэта праява, сыгнал, факт.

Дай больш свабоды, і пачнуцца зьмены ў розумах.

Берніковіч не ўнікальны: столькі ж за тыдзень назьбіралі прадпрымальнік Гарбачоў у Барысаве, фэльчар‑чарнобылец Ваўчанін у Жодзіне.

Беларуская агітацыя, дэмакратычная агітацыя вядуцца толькі там, дзе ёсьць свае Берніковічы. Народ вакол іх гуртуецца. Толькі там захоўваюцца беларускамоўныя клясы, утвараюцца садкі, перакладаюцца мультфільмы, выходзяць незалежныя газэты. Сустракаецца інтэлігенцыя, людзі разьнявольваюцца. Ствараюцца повязі, зьяўляюцца месцы для сустрэчаў. І другое ж дарогі да пераменаў няма, акрамя як такая вось доўгая ўпартая дзейнасьць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць