Грамадства2727

Чаргінец пракаментаваў адмову СІЗА №1 і СІЗА КДБ прыняць кнігі Саюза беларускіх пісьменнікаў

Саюз беларускіх пісьменнікаў паведаміў, што арганізацыя спрабавала перадаць у бібліятэку СІЗА №1 і СІЗА КДБ кнігі па-беларуску. 

Сярод іх — творы класікаў айчыннай літаратуры, а таксама кнігі сяброў Саюза. Прычынай для такога кроку сталі скаргі фігурантаў «справы патрыётаў» пра недахоп літаратуры ў месцах зняволення. 

Аднак прынамсі з СІЗА №1 прыйшла адмова з абгрунтаваннем, што «фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забяспечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбу ў папаўненні».

Сітуацыю для «Нашай Нівы» пракаментаваў старшыня праўладнага саюза пісьменнікаў, генерал Мікалай Чаргінец. 

«Кнігі — гэта форма зносінаў, — сказаў Чаргінец. — Праз іх можна перадаць усё, што хочаш. Калі асобным чынам чытаць тыя ці іншыя старонкі. Уявіце — сядзіце вы там, а іншы чалавек вырашыў перадаць важную для вас інфармацыю. У бібліятэку перадалі, а вы туды пайшлі, узялі і чытаеце тое, што хацеў бы той чалавек, каб вы чыталі. Гэта нармальныя нормы, ва ўсім свеце такі парадак, не трэба тут нічога шукаць».

Каментары27

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі26

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць