Свет1616

Эксперты: Людзям на Захадзе давядзецца працаваць да 70 гадоў

Пенсійны ўзрост у развітых краінах да 2050 года павінен павысіцца прынамсі да 70 гадоў, бо сярэдняя працягласць жыцця ў іх хутка перавысіць 100 гадоў, гаворыцца ў дакладзе Сусветнага эканамічнага форуму.

На думку спецыялістаў, у такіх краінах як Вялікабрытанія, ЗША, Японія і Канада людзі павінны працаваць даўжэй, чым гэта было да гэтага часу. Такая мера неабходна, бо колькасць людзей, старэйшых за 65 гадоў патроіцца да 2050 года і складзе 2,1 мільярда чалавек.

Да таго часу суадносіны працуючых людзей да пенсіянераў скароцяцца ўдвая і складуць чатыры да аднаго.

Па словах Майкла Дрэкслера, які ўзначальвае праграмы па назіранні за развіццём фінансавай галіны і інфраструктуры ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму, чаканы рост сярэдняй працягласці жыцця падобна праблеме змянення клімату.

«Мы павінны звярнуцца да гэтага пытання ўжо зараз ці ж прызнаць, што неспрыяльныя наступствы гэтай з'явы адаб'юцца на будучыя пакаленні, стануць вельмі цяжкай ношай для нашых дзяцей і ўнукаў», — упэўнены эксперт.

Спецыялісты СЭФ вывучылі стан рэчаў у васьмі краінах — Аўстраліі, Канадзе, Кітаі, Індыі, Японіі, Нідэрландах, Брытаніі і ЗША - і прыйшлі да высновы, што для забеспячэння ўсіх грамадзян старэйшых за 70 гадоў да 2050 года дастойнымі пенсіямі ў гэтых краінах спатрэбіцца амаль у шэсць разоў больш грошай.

Агульная сума выплат павялічыцца ў сярэднім з 70 трыльёнаў даляраў ЗША да 400 трыльёнаў.

Гэтая выснова зроблена з разлікаў, згодна з якімі даход пенсіянера будзе складаць 70% ад яго даходаў да сыходу на пенсію.

«Адназначнага рашэння гэтай праблемы няма. Людзі павінны быць больш падкаванымі ў фінансавых пытаннях і, па магчымасці, павялічваць свае асабістыя назапашванні.

Прыватны сектар і ўрады павінны распрацаваць адпаведныя праграмы дапамогі», — упэўнены Жак Гуле, прэзідэнт кансалтынгавай кампаніі Mercer, якая ўдзельнічала ў даследаваннях СЭФ.

Спецыялісты таксама прыйшлі да высновы, што спецыяльныя інстытуты павінны сістэматызаваць даныя аб пенсійных адлічэннях і кансультаваць кожнага чалавека адносна яго фінансавай будучыні.

У якасці прыкладу ВЭФ прыводзіць Данію, дзе існуе вельмі зручная сістэма анлайн, якая дае кожнаму карыстальніку ясную карціну таго, што адбываецца на яго пенсійных рахунках.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай20

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

«Забярыце дадому з разбітай галавой». Беларуска паскардзілася, што сыну не выклікалі хуткую ў школе4

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі спарванне леапардавых акул. Аказалася, што ўдзельнічаюць самка і адразу два самцы ВІДЭА1

«Хутка ўбачыце мяне ў парыках». Маргарыта Сіманьян заявіла, што лечыцца ад раку6

«Усё, чаго я хацела дасягнуць у жыцці, я зрабіла ў Польшчы». Легкаатлетка Жодзік расказала пра Беларусь, перамогу і свой ганарар22

У Мінску пабудуюць дзве новыя дарогі, якія стануць дублёрамі Партызанскага праспекта

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу23

Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання2

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай20

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць