Усяго патроху

Імша за калючым дротам

Інфармацыйная агенцыя Agence France-Presse зьняла рэпартаж пра вёску на літоўска-беларускім памежжы. Адна вёска — дзьве нацыі. Трохмэтровы мур з калючага дроту падзяліў вёску Сакалін ан дзьве часткі — літоўскую і беларускую. Але так было не заўжды.

Гэты рэпартаж Agence France-Presse запісаны па-ангельску, таму прапануем вашай увазе пераклад на беларускую мову:

Адна вёска — дзьве нацыі. Трохмэтровы мур з калючага дроту падзяліў вёску Сакалін ан дзьве часткі — літоўскую і беларускую. Але так было не заўжды. Дана ўзгадвае часы да падзелу:

«Спачатку мы ўсе жылі разам, але потым яны падзялілі нас. Як пірог. Адзін кавалак далі суседзям, іншую пакінулі нам».

Мяжа зьявілася тут пасьля распаду Савецкага Саюзу. У мінулым сьнежні Літва адчыніла сваю мяжу з Заходняй Эўропай, але не зь Беларусяй. З таго часу кошт візаў дасягнуў 25 эўра для літоўцаў, і 60 эўра для беларусаў. Гэта чвэрць сярэдняга месячнага заробку.

Кожную нядзелю гэтыя беларускія жанчыны наведваюць імшу, назіраючы за ёю праз калючы дрот. Вясковы касьцёл знаходзіцца на літоўскім баку, могілкі таксама.

«Я хачу, каб яны адчынілі мяжу і пусьцілі нас. Я хачу, каб мяне пахавалі там, разам са сваім мужам. У мяне ўжо і месца там нават падрыхтаванае».

Літва і Беларусь вядуць кансультацыі на гэты конт. Але нават тады, калі візавы рэжым будзе паслаблены, жыхары Сакаліну ня змогуць вольна камунікаваць з суседзямі. Да найбліжэйшага памежнага пераходу — 70 кілямэтраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі5

«Тры дні таму яе бачылі ў зграі». Беларуска прынесла сабачку на аперацыю ў ветклініку і ўжо месяц не можа яе знайсці1

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі4

Ваенкар заявіў, што расіяне пад Дабраполлем апынуліся ў мяшку1

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ вывелі з ладу каля 17% магутнасцяў1

Дзіцячы садок у Талачынскім раёне закрываць не будуць. Бацькі звярталіся да Лукашэнкі, і ён іх вырашыў пачуць1

З Украіны ў Іспанію вярнулі сабаку загінулага іспанскага добраахвотніка. Іспанскі консул асабіста шукаў яго1

Прэзідэнт Польшчы ўнёс у сейм праект закона, які радыкальна павялічвае тэрмін атрымання грамадзянства19

Стала вядома пра арышт журналіста Паўла Дабравольскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць