Грамадства2020

Што «Лента.ру» выцягнула з інтэрв'ю Алексіевіч «Рэгнуму»

Расійскі партал «Лента.ру» з усяго інтэрв'ю Святланы Алексіевіч агенцтву «Рэгнум» вырашыў асвятліць толькі два моманты: пра забойства Алеся Бузіны і статус беларускай мовы ў Заходняй і Усходняй Беларусі: 

«Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч паведаміла, што разумее матывы тых, хто забіў ўкраінскага літаратара Алеся Бузіну. У інтэрв'ю агенцтву Regnum яна таксама заявіла, што раней ніхто ў Беларусі не размаўляў па-руску.

Па словах літаратара, выказванні Бузіны выклікалі разлютаванасць у апанентаў. Разам з тым Алексіевіч адзначыла, што не заклікала да расправы над украінскім пісьменнікам. «Але я разумею матывы людзей, якія гэта зрабілі», — падкрэсліла яна.

Алексіевіч таксама адзначыла, што раней «ніхто не размаўляў у Беларусі па-руску». «Гаварылі або на польскай, ці на беларускай. Калі Расія ўвайшла і прысвоіла сабе гэтыя землі, Заходнюю Беларусь, першае правіла было — руская мова», — выказала меркаванне нобелеўскі лаўрэат. Яна не ўдакладніла, які перыяд гісторыі мела на ўвазе».

Далей падаецца кароткая інфармацыя пра забойства Алеся Бузіны і пра саму Святлану Алексіевіч:

«Украінскі журналіст Алесь Бузіна быў застрэлены каля свайго дома ў Кіеве ў красавіку 2015 года. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя двое кіяўлян — нацыяналісты Андрэй Мядзведзька і Дзяніс Палішчук. Абодва ўдзельнічалі ў масавых пратэстных акцыях у цэнтры Кіева ў 2014 годзе (Еўрамадан) і аперацыі ўкраінскіх сілавікоў у Данбасе.

Алексіевіч — савецкая і беларуская пісьменніца, нарадзілася ў 1948 годзе ва Украіне. Набыла вядомасць пасля выхаду мастацка-дакументальнай кнігі «У вайны не жаночае аблічча». Атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2015 годзе за «шматгалосую творчасць — помнік пакуты і мужнасці ў наш час»». 

Каментары20

Цяпер чытаюць

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым1

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі6

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску2

21-гадовую студэнтку іняза кінулі ў калонію за ўдзел ў школе лідарства15

«Ён можа прыехаць у Кіеў». Зяленскі адказаў Пуціну на прапанову сустрэцца ў Маскве5

Новы трэнд — абіраць партнёра метадам шрэкінгу. Што за ён?8

«Мы вярталі адчуванне падмурку». У Вільні прэзентавалі перавыданне «Майстроўні», якая вяртала беларусам іх мову і культуру1

Трамп выдаў указ, які дазваляе караць краіны, што неправамерна затрымліваюць амерыканцаў2

Беларускія камуністы пры СССР ганарыліся тым, што яны змагары. Пры Лукашэнку сэнс гэтага слова перакруцілі20

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым1

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць