Свет11

У Маскве ў каналізацыйным калодзежы загінулі пяць чалавек

Пры правядзенні прафілактычных работ у каналізацыі на захадзе Масквы загінулі пяць чалавек. Узнікла задымленне, пяць з шасці рабочых загінулі на месцы, паведамляе Следчы камітэт Расіі (СКР).

«Паводле папярэдніх даных, працы выраблялі шэсць чалавек, пяцёра з якіх загінулі на месцы. Дакладная колькасць пацярпелых удакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні на сайце СКР.

У каналізацыі, размешчанай на вуліцы Бажэнкі, адбылося задымленне, удакладнілі ў ведамстве. Раней афіцыйна пацвярджалася смерць трох рабочых.

«Мы пацвярджаем, што такі інцыдэнт меў месца. Нашы падраздзяленні працуюць на месцы, а таксама службы горада. Мы пацвярджаем, што ёсць і ахвяры, і пацярпелыя», — паведамілі раней ВВС у МНС.

У прэс-службе таксама дадалі, што выбуху па паказаным адрасе не было.

Паводле даных ТАСС, у каналізацыі адбыўся выбух газапаветранай сумесі, у выніку якога загінулі пяць чалавек.

«Пры правядзенні работ па адпампоўцы вады ў каналізацыйным калектары глыбінёй дзесяць метраў пацярпелі шэсць рабочых, з іх пяць загінулі: двое грамадзян Кіргізіі, двое грамадзян Украіны і адзін грамадзянін РФ», — сказала, у сваю чаргу, крыніца РІАН.

Ахвярамі выкіду газу ў каналізацыйным калодзежы сталі будаўнікі «Мосэкасбуда», паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу маскоўскага ўпраўлення МНС.

Следчы камітэт пачаў даследчую праверку па факце гібелі рабочых.

Каментары1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна пакараць суседзяў за шумнае застолле ў навагоднюю ноч?3

Лукашэнка з Пуціным паразмаўлялі па тэлефоне5

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

У Бабруйску сталі выпускаць зефір са смакам рому

Амерыканская спявачка Беёнсэ ўвайшла ў клуб мільярдэраў1

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

Падчас сустрэчы з Зяленскім Трамп арганізаваў сеанс сувязі з былой «Міс Украіна». Гэта растапіла лёд5

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь50

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі2

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць