Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Тэрыторыя, змушаная да прыгажосьці

Са словаў лідэра Паўночна-Заходняй Асеціі выходзіць, што апошняя вайна на Каўказе мела яшчэ і выразны характар эстэтычнай спрэчкі. Расея «дзейнічала прыгожа», тым самым навязваючы грузінам каноны хараства. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Са словаў лідэра Паўночна-Заходняй Асеціі выходзіць, што апошняя вайна на Каўказе мела яшчэ і выразны характар эстэтычнай спрэчкі. Расея «дзейнічала прыгожа», тым самым навязваючы грузінам каноны хараства, а тыя, у сваю чаргу, выходзіць, несьлі асэтынам і абхазам нейкія адстойныя ўяўленьні наконт разуменьня прыгожага.

Памятка салдату расейскай 58-й арміі, удзельніку вайскова-эстэтычнай апэрацыі «Змушэньне да прыгажосьці».

Салдат! Нашы доблесныя войскі ўступаюць на тэрыторыю Грузіі.

Салдат! Ведай: мы нясём грузінскаму народу ня толькі вызваленьне ад дыктатуры ружаў. Мы імпартуем новыя ўнівэрсаліі суб’ект-аб’ектнага шэрагу, якія фіксуюць сэмантычна-гельштальтную аснову дасканаласьці, якая, у сваю чаргу, успрымаецца сэнсорным спосабам.

Грузія даўно трактуе сьвет прыгожага ўтылітарна і плоска. Паглядзіце, у якія лахоўскія касьцюмы апрануў грузінскіх салдатаў Саакашвілі! Грузія перабывае ў татальным эстэтычным крызісе.

Салдат! Дзеючы на полі бою, не забывайся пра асноўны прынцып прыгажосьці, сфармуляваны Тамашом з Аквіна, — гармонія, гармонія і яшчэ раз гармонія. Таму, займаючы агнявую пазыцыю,

намагайся выкапаць адзіночны акоп паблізу якіх-небудзь прадметаў на мясцовасьці, якія б запускалі ў сьвядомасьці грузінаў працэс разьвіцьця ідэяў гармоніі
прыроды і чалавека.

Салдат! Памятай пра эстэтычныя погляды кубістаў і экспрэсіяністаў — сапраўднае хараство рэчаў у тым, як яны ёсьць. Руйнуючы дамы, намагайся,

каб выбуховай хваляй тваіх гранатаў або бомбаў руіны эксплікаваліся і складаліся ў арыгінальную кампазыцыю
, якая дазволіць грузінам выйсьці за межы клясычнай эстэтыкі Кікабідзэ— Джугашвілі.

Салдат! Не забывайся на тэорыю катарсісу, распрацаваную Арыстотэлем, — вызваленьне ад дрэнных афэктаў шляхам псыхатэрапіі. Напрыклад, праз узвышаны стыль мовы. Выкарыстоўвай у размовах з палоннымі і насельніцтвам на змушанай да прыгажосьці тэрыторыі цытаты з айчыннай і сусьветнай клясыкі. Кшталту: “

Ты, казёл! У Лукамор’я дуб зялёны.
А цяпер ляжаць! Я сказаў ляжаць, казёл!»

Салдат! Памятай пра эстэтычныя забабоны постмадэрністаў, безь якіх нельга ўявіць цяперашнюю цывілізацыю.

Падчас перамоваў наконт тэрмінаў выхаду нашага корпусу з краіны навязвайце апанэнтам моўныя гульні,
практыкуйце размытасьць сэнсавых канструкцый, адсутнасьць таталітарнай канкрэтыкі мадэрнізму. Гэта будзе дапамагаць грузінам уключыцца ў арбіту сучаснай эўрапейскай культуры.

Наперад! За намі Расея і вера ў абсалют дасканаласьці!

Твой,

галоўнакамандуючы, гарант хараства, эстэт

Каментары2

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць