Грамадства22

Карэтнікаў: маіх выбаршчыкаў заклікаюць адклікаць подпісы

Юрый Карэтнікаў, вылучаны кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў па 99‑й Паўднёва‑Заходняй выбарчай акрузе, паведаміў, што акруговая камісія заклікае выбаршчыкаў, якія падпісаліся ў яго падтрымку, адазваць свае подпісы.

‑ Учора, 26 жніўня, да мяне звярнуўся адзін з выбаршчыкаў маёй акругі. Ён распавёў, што ўдзень да яго патэлефанавалі з акруговай камісіі і спыталіся, ці падпісваўся ён за мяне.

Калі ён адказаў, што падпісваўся, яму прапанавалі напісаць заяву, у якой ён адмаўляецца ад свайго подпісу. Пры гэтым дадалі, што калі ён згодны адазваць свой подпіс, людзі з камісіі нават пад’едуць да яго дадому.
Сёння я звярнуўся ў акруговую камісію, каб высветліць, у чым справа. Там мне адказалі, што такім чынам правяраюць подпісы і за іншых кандыдатаў, — паведаміў Юрый Карэтнікаў.

Варта адзначыць, што выбаршчыкі акругі даволі актыўна падтрымалі гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты. У выніку ініцыятыўная группа Ю. Карэтнікава сабрала 2 500 подпісаў. З іх больш за 1 300 было пададзена ў акруговую камісію для рэгістрацыі.

Каментары2

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць