Свет88

Муж каралевы Лізаветы II прынц Філіп сыходзіць на пенсію ў 96 гадоў

Сустрэча з брытанскімі марскімі пяхотнікамі ў сераду стала апошнім публічным мерапрыемствам, у якім 96-гадовы герцаг Эдынбургскі ўзяў удзел у якасці афіцыйнага прадстаўніка брытанскай каралеўскай сям'і, піша ВВС.

Reuters

З таго часу, як яго жонка, каралева Лізавета II ўзышла на трон, прынц Філіп на працягу 65 гадоў суправаджаў яе ў афіцыйных паездках і на мерапрыемствах, не лічачы шматлікіх сустрэч і сходаў, якія герцаг правёў у адзіночку, замяшчаючы сваю жонку.

Першым афіцыйным «сольным» мерапрыемствам Філіпа — тады яшчэ не прынца-кансорта, а проста мужа спадчыннай прынцэсы — стала наведванне баксёрскага бою ў Альберт-Холе ў 1948 годзе.

Улічваючы, што сам ён таксама з'яўляецца заснавальнікам, куратарам, членам папячыцельскай рады або ганаровым патронам некалькіх дзясяткаў дабрачынных арганізацый, нядзіўна, што за сваю «кар'еру» прынц Філіп узяў удзел у 22 218 афіцыйных мерапрыемствах — не лічачы тых выпадкаў, калі ён суправаджаў Лізавету.

22 219-м і апошнім стала яго сустрэча з вайскоўцамі, якія вярнуліся ў сераду з дабрачыннага марафону на выносліваць Global Challenge. Як генерал-капітан каралеўскіх марскіх пяхотнікаў, герцаг прыняў ўрачысты парад з гэтай нагоды.

Зрэшты, у Букінгемскім палацы ўдакладнілі: хоць з сённяшняга дня прынц Філіп афіцыйна «выходзіць на пенсію» і для яго больш не будуць планаваць асобных цырымоній, у будучыні ён па-ранейшаму можа часам суправаджаць сваю жонку на любых мерапрыемствах па ўласным выбары.

РА

Працоўны графік каралевы Лізаветы II па-ранейшаму запоўнены разнастайнымі афіцыйнымі ўрачыстасцямі.

Лэдзі Міра Батэр, якая ведала прынца Філіпа яшчэ дзіцем — яны пазнаёміліся, калі яму не было і 10 гадоў, — распавяла, што памятае яго «жыццярадасным і вясёлым хлопчыкам».

«Я ўпэўненая, ён не прападзе [з віду], хоць нам усім будзе яго вельмі не хапаць», — сказала яна, адказваючы на пытанне аб тым, чым прынц зоймецца на пенсіі.

«Для ўсіх нас ён быў астраўком стабільнасці, заўсёды гатовым падтрымаць і прыйсці на дапамогу, і ён заўсёды падтрымліваў каралеву. Нам з ім вельмі, вельмі пашанцавала», — дадала лэдзі Батэр.

Калі ў маі гэтага года палац абвясціў аб хуткім выхадзе герцага на пенсію, прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй выказала яму ад імя ўсіх брытанцаў «глыбокую падзяку і найлепшыя пажаданні».

Кіраўнік апазіцыі Джэрэмі Корбін таксама пажадаў прынцу усяго найлепшага на «заслужанай пенсіі».

Reuters

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»18

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»18

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць