Спорт1313

Вікторыя Азаранка: Ніхто не павінен выбіраць паміж дзіцём і кар'ерай

Вікторыя Азаранка напісала разгорнуты каментар з нагоды суду з бацькам свайго дзіцяці за права апекі над сынам. Беларуская тэнісістка спадзяецца, што ў хуткім часе ўсе супярэчнасці між імі будуць вырашаныя, аднак сумняецца, што паспее ўзяць удзел у турніры US Open.

«Дзень, калі Леа з'явіўся на свет у снежні, быў самым шчаслівым у маім жыцці. Цяпер я інакш гляджу на маці і бацькаў, якім даводзіцца спраўляцца са мноствам абавязкаў у сям'і. Аднак, нягледзячы на маю бязмежную любоў да сына, я сутыкнулася з цяжкасцямі, якія не дазваляюць мне вярнуцца да маёй працы.

У сакавіку ў Беларусі я разам са сваёй камандай распачала трэніроўкі, каб да канца ліпеня быць у добрай форме. Мне нават удалося вярнуцца на корт раней, згуляўшы ў Мальёрцы і на Уімблдоне.

Неўзабаве пасля Уімблдона я і бацька майго дзіцяці разышліся. Цяпер мы вырашаем юрыдычныя пытанні, а гэта значыць, што згуляць на US Open я змагу толькі калі пакіну Леа ў Каліфорніі, чаго я рабіць не збіраюся.

Вельмі няпроста знаходзіць баланс паміж кар'ерай і клопатам пра дзіця, але я сустрэла і прыняла гэтае выпрабаванне. Хачу выказаць сваю падтрымку мужчынам і жанчынам, якія ведаюць, як гэта — быць працуючым бацькам ці маці. Ніхто не павінен выбіраць паміж дзіцем і кар'ерай. Мы ў сілах даваць рады абодвум абавязкам.

Бязмежна ўдзячная за ўсю падтрымку, якую я атрымлівала ў апошні час ад людзей, якія разумеюць, як важна падтрымліваць працуючых мам. Спадзяюся, хутка гэтая няпростая сітуацыя вырашыцца, што дазволіць мне вярнуцца на корт.

Я захоўваю аптымізм з прычыны таго, што ў бліжэйшыя дні бацька Леа і я зможам вырашыць рознагалоссі, зрабіць захады ў правільным кірунку і дамовіцца аб тым, каб мы ўсе трое маглі падарожнічаць, а я — спаборнічаць. І, што яшчэ больш важна, — каб Леа была забяспечаная пастаянная прысутнасць абаіх яго бацькоў».

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць